Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі апытвае беларусаў пра інтэграцыю. Усе варыянты адказаў «правільныя»

хв.

Пару дзён таму беларусам у сацсетках пачала паказвацца рэклама з пракрамлёўскім «сацыялагічным» апытаннем пра інтэграцыю. Пытанні сфармуляваныя ў такім ключы, «быццам іншых варыянтаў акрамя аншлюсу і быць не можа», а назва краіны пішацца традыцыйна расійскім чынам — «Белоруссия».

Спачатку «сацыёлагі» прапаноўваюць пазначыць месца пражывання, пол і ўзрост — усё стандартна. А далей ідуць 12 пытанняў пра інтэграцыю і адносіны Беларусі з Расіяй. Але самае цікавае, што адказу «Я супраць інтэграцыі!» у большасці пытанняў папросту няма.

Прыклады пытанняў:

  • Як Вы лічыце, па якіх напрамках неабходна развіваць інтэграцыйныя працэсы ў рамках Саюзнай дзяржавы?
  • Калі казаць пра прыярытэтную мэту інтэграцыйных працэсаў паміж Беларуссю і Расіяй, на Вашу думку, у чым яна складаецца?
  • Некалькі выказванняў пра варыянты развіцця Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Адзначце, з якімі з іх вы згодныя. А з якімі не згодныя?

Адзін з адказаў на гэтае пытанне гучыць так: «Захаванне сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі, захаванне Беларусі ў арбіце Расіі, каб не страціць яе як Украіну».

Рэклама ў інстаграме з апытаннем паказваецца ад старонкі ў Facebook «Апытанні, нам важна вашае меркаванне». Спасылка на апытанне вядзе на сайт mysocialopinion.com, але ў рэальнасці яго праводзіць кампанія «Неабыякавы грамадзянін» на сваім сэрвісе we-change.ru, які створаны на сродкі Фонду прэзідэнцкіх грантаў РФ.

Дадзеная кампанія з’яўляецца тэхналагічным партнёрам УЦВГД (Усерасійскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі) і вельмі актыўна супрацоўнічае з урадам РФ.

Папярэдні матэрыял
Віцебская БСМП за паўгода закупіла 520 мяшкоў для трупаў
Наступны матэрыял
Утойванне €5 млн і медаль ад Лукашэнкі. Расследаванне пра беларускага бізнэсоўца ў Літве

Iншыя матэрыялы