Адбудуцца новыя эвакуацыйныя рэйсы ў Сірыю і Ірак

Фото: motolko.help
3 хв.

7 і 8 снежня адбудуцца чарговыя вывазныя рэйсы для мігрантаў з Мінска ў Ірак і Сірыю. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Эвакуацыйны рэйс з Мінска ў Эрбіль (Ірак) павінен адбыцца сёння, 7 снежня ў 13:45. Яго будзе выконваць авіякампанія Iraqi Airways на самалёце Boeing 747-400. Па апошніх даных, у Ірак ужо вярнулася больш за 2700 чалавек.

Рэпатрыяцыйны рэйс з Мінска ў Дамаск (Сірыя) выканае авіякампанія Cham Wings на самалёце Airbus A-320. Вылет з Мінска запланаваны на 03:30 8 снежня. Аднак Нацыянальны аэрапорт «Мінск» паведамляе, што ў раскладзе магчымыя змены.

In English: New evacuation flights to Syria and Iraq
На русском языке: Состоятся новые эвакуационные рейсы в Сирию и Ирак

Папярэдні матэрыял
CNN: ЗША могуць увесці санкцыі, якія дазваляюць адключыць Расію ад SWIFT
Наступны матэрыял
Нямецкі канцэрн Henkel адмаўляецца ад рэкламы на дзяржТБ

Iншыя матэрыялы