Аператыўная зводка ад Гаюна за 6 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

motolko.help
8 хв.

In English: Situation report on military activity on the territory of Belarus for April 6 by Hajun Project
На русском языке: Оперативная сводка от Гаюна за 6 апреля о военной активности на территории Беларуси

Праект Гаюн апублікаваў аператыўную зводку аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 22:00 6 красавіка.

Працягваецца перамяшчэнне калон УС РФ па тэрыторыі Беларусі (1, 2, 3 і 4). Калоны пераважна складаюцца з грузавікоў Урал і КАМАЗ. Таксама сустракаюцца бензазапраўшчыкі, бронеаўтамабілі і пазадарожнікі розных мадыфікацый.

Можна вылучыць наступныя маршруты руху калон:

  • Мінск-Гомель,
  • Хойнікі-Мазыр,
  • Калінкавічы-Гомель,
  • Гомель-мяжа з Украінай,
  • Нароўля-Мазыр.

Такім чынам, лакалізацыя перамяшчэнняў калон ваеннай тэхнікі ў паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці захоўваецца. Можна адзначыць памяншэнне інтэнсіўнасці перасоўванняў тэхнікі.

Адзначалася лётная актыўнасць на ваенных аэрадромах Беларусі: у Баранавічах (7 вылетаў; прылёт транспартнага Іл-76) і Лідзе (12 вылетаў).

Асобна звернем увагу на вылеты з аэрадрома ў Мачулішчах. Фіксаваўся вылет 5 самалётаў і 26 верталётаў, а таксама прылёт 4 транспартных Іл-76. З іх:

  • не менш за 20 верталётаў ПКС РФ паляцелі на аэрадром Сешча (Бранская вобласць) – 1, 2;
  • 6 транспартных верталётаў Мі-26 групамі па 2 шт. паляцелі на аэрадромы: Вязьма (Смаленская вобласць — у 15:40); Шаталава (Смаленская вобласць — у 15:30) і Сешча (Бранская вобласць — 15:45).

Працягваецца перамяшчэнне тэхнікі УС РФ чыгуначным транспартам. На чыгуначнай станцыі Козенкі (Мазырскі раён) працягваецца пагрузка тэхнікі на чыгуначны склад. У Мінску быў заўважаны эшалон з ваеннай тэхнікай, які рухаецца ў напрамку да Гомеля. Яшчэ на чыгуначнай станцыі Мінск-Паўднёвы быў заўважаны эшалон, які прыбыў з Баранавіч. Пазней яго заўважалі каля Асіповіч. На чыгуначнай станцыі Калодзішчы таксама адзначалася навала ваеннай тэхнікі з апазнавальным знакам V для наступнай пагрузкі. На чыгуначнай станцыі Рэчыца была зафіксавана пагрузка ваеннай тэхнікі на чыгуначныя платформы (Т-72, ​​БТР, КамАЗы, Уралы). Таксама пагрузку ваеннай тэхнікі заўважылі і на чыгуначнай станцыі Ельск.

На чыгуначнай станцыі Гомель-Няцотны знаходзіўся эшалон з 60 пустымі платформамі. Таксама на станцыі знаходзіліся: эшалон з 20 грузавікамі «Урал» і некалькімі пасажырскімі вагонамі расійскай чыгункі, эшалон з грузавікамі «Урал» і КАМАЗ, а таксама 8 БТР. Таксама паведамлялася, што з Гомеля ў РФ з’ехаў састаў з 16 пасажырскіх вагонаў расійскай чыгункі з невялікай колькасцю вайскоўцаў. З чыгуначнай станцыі Гомель-Паўночны састаў з 40 платформамі і 5 пасажырскімі вагонамі расійскай чыгункі адправіўся ў Рэчыцу.

Нанясенняў удараў па тэрыторыі Украіны тактычнымі ракетнымі комплексамі не фіксавалася.

Паступала таксама інфармацыя, што недалёка ад Рэчыцы (на скрыжаванні аўтамабільных дарог М-10 і Р-33) было абсталявана 2 палявыя лагеры УС РФ.

Атрымала пацвярджэнне інфармацыя аб тым, што вайскоўцы УС РФ ўладкоўвалі пазіцыі ў «Рудым лесе», а менавіта – у 3,5 км ад Чарнобыльскай АЭС. Дадзены факт з’яўляецца ўскосным пацверджаннем, што вайскоўцы выкарыстоўвалі састарэлыя карты 1985 года.

Беларускі Гаюн апублікаваў дадзеныя 34-х салдат-марадзёраў УС РФ, якія могуць мець дачыненне да ваенных злачынстваў на тэрыторыі Украіны. Дзякуючы дапамозе неабыякавых людзей, стала вядома, што 2 красавіка 2022 года яны адправілі кур’ерскай службай CДЭК з Мазыра ў РФ тэлевізары, кавамашыну, адзенне, кабелі, інструменты і нават матор для лодкі. Значная частка сярод гэтых рэчаў скрадзеныя ў грамадзян Украіны.

Паведамляецца аб затрыманні 4-х чалавек, якія падазраюцца ў знішчэнні рэлейных шафаў сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі 28 сакавіка. Пры затрыманні маладых людзей, якія не аказвалі ніякага супраціву, сілавікі наўмысна стралялі па іх каленных суставах.

Працягвае паступаць інфармацыя, што на тэрыторыі ААТ «Мазырскі спіртагарэлачны завод» знаходзіцца тэхніка УС РФ. Адзначым, што прадпрыемства знаходзіцца побач з Мазырскім НПЗ і за 30 км ад мяжы з Украінай.

Перасоўванняў падраздзяленняў УС РБ не адзначалася.

Калі вам вядомая дадатковая інфармацыя аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, звяжыцеся з намі ў @HajunBYbot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
«Беларускі Гаюн» апублікаваў звесткі яшчэ 34-х салдат-марадзёраў УС РФ, якія могуць мець дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Украіны
Наступны матэрыял
Нацбанк: у сакавіку золатавалютныя рэзервы зменшыліся на $692,9 млн (на 8,4%)

Iншыя матэрыялы