На русском языке:
БРЦ: Лукашенко получил 200 000 м² земли на берегу Чёрного моря в оккупированной Абхазии
У верасні 2022 г. Лукашэнка ўпершыню наведаў акупаваную Расіяй частку Грузіі — Абхазію, нягледзячы на заявы, што прызнаваць гэтыя тэрыторыі не збіраецца. Па выніках візіту дэклараваўся намер развіваць супрацоўніцтва. Аднак падрабязнасцяў не раскрывалася.
Зараз жа Беларускі раследвальніцкі цэнтр высветліў, што на наступны дзень пасля паездкі Лукашэнкі, 29 верасня 2022 г, прэм’ер Абхазіі адобрыў прапанову аб перадачы прыбярэжнага зямельнага ўчастка ў сяле Кындыг Ачамчырскага раёна плошчай 20 га (як амаль тры плошчы Незалежнасці ў Мінску) кампаніі 2010».
«Жамчужына 2010» юрыдычна належыць грамадзяніну Абхазіі Квіцыніі Дато Раўліевічу і беларускаму ТАА «Тэрмалія». Уладальнікам апошняй паказаны Аляксандр Раманоўскі — экс-супрацоўнік САП, які таксама быў саўладальнікам ТАА «Глобалкастом», звязанай з Шэйманам.
Лукашэнка і т.зв. прэзідэнт Абхазіі Аслан Бжанія падчас візіту ў акупаваную Абахазію 28 верасня 2022 г. / Апсныпрэс
Журналісты паспрабавалі звязацца з Раманоўскім, але ён не адказаў, а вось датэлефанавацца да Квіцыніі атрымалася, і ён прызнаўся, што не кіруе кампаніяй і быў патрэбны толькі для афармлення дакументаў.
«Я наогул не ў курсе… Паперы, па-мойму, на мяне зроблены. Я нават не ў курсе, што там робяць, што не робяць», — сказаў ён.
Рэальны ўладальнік «Жамчужыны 2010» - Шэйман
У распараджэнні БРЦ аказалася і перапіска з афіцыйнымі асобамі Абхазіі, якая сведчыць аб тым, што фактычнымі кіраўнікамі «Жамчужыны 2010» з’яўляюцца Віктар Шэйман і яго людзі.
Так, у лісце за красавік 2023 г. кіраўнік МПЗ Абхазіі называе «кіруючым партнёрам кампаніі ТАА «Жамчужына 2010» Мікалая Селіванава – экс-намеснік УДП, падначалены Шэймана, які кіруе яго прыватнымі бізнес-праектамі. Яшчэ больш паказальны ліст быў адпраўлены кіраўніком МЗС Абхазіі самому Шэйману, з якім абмяркоўвалі пытанне пазбягання падвойнага падаткаабкладання для ТАА «Жамчужына 2010».
Лукашэнка, Эйсмант, Віктар Шэйман і Дар'я Шманай на сустрэчы ў Абхазіі / Апсныпрэс
Дарэчы, Шэйман прысутнічаў як падчас візіту Лукашэнкі ў Абхазію ў верасні 2022 г, так і падчас візіту ў адказ абхазцаў у Мінск у лютым 2023-га.