Самалёт Белавія Мінск-Баку здзейсніў незапланаваную пасадку ў Самары з-за самаадчування пасажыра

Belavia
3 хв.

На русском языке: Самолет Белавиа Минск-Баку совершил незапланированную посадку в Самаре из-за самочувствия пассажира

Уначы 11 траўня самалёт «Белавія» (рэйс BRU739, Мінск — Баку) здзейсніў незапланаваную пасадку ў Самары з-за дрэннага самаадчування пасажыра. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «АдВінта | Авіяцыя Беларусі».

У Баку самалёт прыбыў са спазненнем на 2 гадзіны 50 хвілін.

10 траўня ў 23:20 Boeing 737-800 (EW527) вылецеў з Мінска (MSQ) у Баку (GYD). Праз дзве гадзіны палёту экіпаж паведаміў аб дрэнным самаадчуванні пасажыра, а ў 2:08 (11 траўня) самалёт здзейсніў пасадку ў Самары (KUF). Сігнал тэрміновасці не аб’яўлялі, гэта сведчыць аб тым, што сітуацыя не была крытычнай.

Варта адзначыць, што гэта ўжо другі такі выпадак за апошні час. Першы адбыўся менш за тыдзень таму – 5 траўня. Тады рэйс Белавія «Баку-Мінск» здзейсніў вымушаную пасадку ў Самары з-за таго, што 64-гадоваму мужчыну стала дрэнна ў палёце. Выратаваць яго не змаглі.

Самалёт Белавія Мінск-Баку здзейсніў незапланаваную пасадку ў Самары з-за самаадчування пасажыра

Як ляцеў рэйс BRU739, Мінск — Баку / Flightradar24
Папярэдні матэрыял
Перад развітаннем са Станіславам Шушкевічам у Мінску затрымлівалі Ніну Багінскую
Наступны матэрыял
З 16 траўня прыпыняюць дзейнасць усе медцэнтры «Ладэ»

Iншыя матэрыялы