Святлана Ціханоўская: «Удзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці ў Новай Беларусі»

Пресс-служба Светланы Тихановской
5 хв.

На русском языке: Светлана Тихановская: «Участники Антивоенного Движения не будут привлечены к ответственности в Новой Беларуси»

На ютуб-канале Святланы Ціханоўскай апублікавалі відэа, дзе сказана, што ўдзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнуты да адказнасці ў Новай Беларусі за актыўныя дзеянні па абароне незалежнасці нашай краіны.

«Зараз мы працуем над дакументам, паводле якога ўдзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці ў новай Беларусі за актыўныя дзеянні па абароне незалежнасці нашай краіны. Вы маеце канстытуцыйнае права на гэтую абарону. Усе ўдзельнікі плана «Перамога», якія будуць выконваць свае прадпісанні, таксама будуць вызваленыя ад адказнасці. Беларусы, якія сёння добраахвотна абараняюць Беларусь і Украіну, не будуць адказваць перад законам за баявыя дзеянні на баку ўкраінскага войска. Добраахвотнікі і тыя, хто адмовіўся выконваць злачынныя загады, могуць у будучыні разлічваць на сваё месца ва ўзброеных сілах Беларусі», — Святлана Ціханоўская.

Глядзець відэа:

Папярэдні матэрыял
Віктар Лукашэнка і Раман Галоўчанка з візітам у ААЭ?
Наступны матэрыял
Японія забароніць экспарт у Беларусь амаль 300 тавараў і тэхналогій

Iншыя матэрыялы