У Беларусі затрыманы пісьменнік Севярын Квяткоўскі

Рацыя
2 хв.

In English: Writer Seviaryn Kviatkouski was detained in Belarus
На русском языке: В Беларуси задержан писатель Северин Квятковский

Беларуская рада культуры паведамляе пра затрыманне ў Беларусі пісьменніка і журналіста Севярына Квяткоўскага. Журналіст Сяргей Будкін напісаў у Facebook, што Севярын не быў у Беларусі паўгода і вось толькі вярнуўся.

«Узялі подла — каля дома. Яму пагражае крымінальная справа, нібыта за нейкі камент у сеціве. Ёсць інфармацыя, што яго павезлі ў Пінск», — напісаў Будкін.

Як паведамляе выданне Reform.by, Квяткоўскі вярнуўся ў Беларусь каля месяца таму.

Папярэдні матэрыял
Спецслужбы хацелі атрымаць доступ да тэхнікі супрацоўнікаў А1?
Наступны матэрыял
Польскія, літоўскія і нямецкія кампаніі больш актыўна за іншых куплялі беларускую лесапрадукцыю ў канцы 2021 года

Iншыя матэрыялы