Украіна прыпыняе транзіт беларускіх калійных угнаенняў з 16 лютага

Canva
5 хв.

Выданне «Радыё Свабода» са спасылкай на афіцыйны сайт «Укрзалізниці» паведамляе, што з 16 лютага Украіна спыняе транзіт беларускіх калійных угнаенняў на нявызначаны тэрмін.

Украіна прыпыняе транзіт беларускіх калійных угнаенняў з 16 лютага

Скрыншот з сайта «Укрзалізниці» / uz.gov.ua

Мяркуючы па інфармацыі апублікаванай на сайце «Укрзалізниці», абмежаванні накладваюцца на імпарт і транзіт прадукцыі ААТ «Беларуськалій» і ААТ «Беларуская калійная кампанія» ў напрамку Славакіі, Венгрыі, Польшчы, Аўстрыі, Чэхіі, Румыніі, краін Балтыі і СНД.

Аднак, як адзначае выданне «Еўрарадыё», пад забарону не падпадае ўкраінская кампанія ТАА «Аграросквіт», якая з’яўляецца буйным экспарцёрам беларускіх калійных угнаенняў. У снежні 2021 года за гэта кампанія патрапіла пад санкцыі ЗША.

Акрамя таго, варта адзначыць, што не зразумела ці закранае забарона транзіт калійных угнаенняў праз Мікалаеўскі марскі гандлёвы порт і марскі порт у Адэсе. Праз украінскія марскія парты цалкам можа ісці транзіт калію, напрыклад, у Індыю. У пачатку лютага выданне Reuters са спасылкай на двух індыйскіх чыноўнікаў паведамляла, што Індыя плануе закупіць больш за 1 мільён тон калію ў рэжыма ў Беларусі і гэтая здзелка можа адбыцца ў лютым 2022 года.

In English: “Bellesbumprom” concern increases exports to St. Petersburg by 1.6 times
На русском языке: Украина приостанавливает транзит беларусских калийных удобрений с 16 февраля

Папярэдні матэрыял
У Брэсцкай вобласці на 2 тыдні забаронена паляванне
Наступны матэрыял
Самалёт Гуцэрыева пад санкцыямі двойчы прылятаў у Лондан у студзені

Iншыя матэрыялы