На русском языке:
87% опрошенных поддерживают акции протеста. Результаты «масштабного социологического исследования»
5 лютага 2021 года Telegram-канал «МотолькоПомоги» запусціў апытанне — праверку праўладнага сацыялагічнага даследавання, якое ініцыяваў Лукашэнка.
За 5 дзён у нашым анлайн-апытанні мы атрымалі 96 816 адказаў людзей. Зразумела, падобныя анлайн-апытанні — гэта і блізка не паўнавартаснае сацыялагічнае даследаванне. Як, зрэшты, і так званае «даследаванне» ад канторы EcooM сумесна з украінскім фондам «Украінская палітыка».
Трохі пра вынікі апытання:
- 87% удзельнікаў апытання падтрымліваюць акцыі пратэсту і станоўча ставяцца да выкарыстання нацыянальнага сцяга;
- Больш за ўсё беларусы давяраюць Кардынацыйнай Радзе — 58% апытаных, а антылідар — Лукашэнка, узровень даверу да якога блізкі да статыстычнай хібнасці і складае менш за 0,5%. Нават не 3%. Для параўнання, апазіцыі ў цэлым давяраюць 95% апытаных, а надзеі на будучыню звязваюць з Бабарыкам, Латушкам і Ціханоўскай;
- 72% выступаюць супраць саюзу з Расіяй;
- 87% лічаць, што стан эканомікі за апошні год пагоршыўся, а прычынай пагаршэння асабістага фінансавага становішча называюць Лукашэнку, урад і сябе.
Даведка: У верхняй частцы дашборда ёсць магчымасць змены рэжыму адлюстравання. Можна аналізаваць дадзеныя як у абсалютных значэннях, так і ў адстоках %.
Пры выбары любога з варыянтаў адказу, усе астатнія графікі адфільтроўваюцца, то бок адлюстроўваюцца толькі адказы выдзеленай групы. Каб зняць фільтраванне — неабходна клікнуць на вылучаны фрагмент паўторна. Для вылучэння некалькіх варыянтаў адказу неабходна клікнуць, утрымліваючы Ctrl.