Даляр будзе расці, а Ціханоўская не вернецца ў Беларусь: прагнозы чытачоў motolko.help на 2022 год

Canva
Эксклюзіў
7 хв.

In English: Dollar will rise, Tsikhanouskaya will not return to Belarus: motolko.help readers’ prediction for 2022
На русском языке: Доллар будет расти, а Тихановская не вернется в Беларусь: прогнозы читателей motolko.help на 2022 год

У канцы 2021 года мы вырашылі спытаць у аўдыторыі тэлеграм-канала Матолька Дапамажы, які прагноз людзі дадуць на 2022 год. У ананімным анлайн-апытанні прапаноўвалася адказаць на 13 пытанняў, ад прагнозаў па курсе даляра да таго, ці варта чакаць заканчэння пандэміі COVID-19 для Беларусі. У канцы 2022 года даведаемся, чые прагнозы аказаліся найбольш дакладнымі, а пакуль — глядзім вынікі.

Трохі пра вынікі апытання:

  • Пераважная большасць апытаных (41%) лічаць, што да канца 2022 года даляр будзе каштаваць 2,5 – 3 рублі, у тое, што курс знізіцца, верыць толькі 1% ​​рэспандэнтаў;
  • У цэлым, вынікі аказаліся дастаткова песімістычныя, 68% прагназуюць, што Віктар Бабарыка не выйдзе на волю ў 2022 годзе. Крыху больш — 70% рэспандэнтаў таксама лічаць, што Святлана Ціханоўская не вернецца ў Беларусь у бягучым годзе;
  • Сярод апытаных няма адзінай думкі ў пытанні: «Ці з’явяцца ў Беларусі новыя расійскія вайсковыя базы?», адказы на гэтае пытанне падзяліліся роўна 50/50. Гэта ж можна фіксаваць і ў пытанні продажу беларускіх прадпрыемстваў расійскім інвестарам, што гэта адбудзецца прагназуюць толькі на 3% больш людзей, чым тых, хто лічыць, што гэтага не будзе;
  • 61% апытаных лічыць, што новых выбараў у 2022 годзе чакаць не трэба, а вось у правядзенні рэферэндуму па зменах у Канстытуцыі ўпэўненыя 88% рэспандэнтаў.

Даведка: У верхняй частцы дашборда ёсць магчымасць змены рэжыму адлюстравання. Можна аналізаваць даныя як у абсалютных значэннях, так і ў %.

In English: Dollar will rise, Tsikhanouskaya will not return to Belarus: motolko.help readers’ prediction for 2022
На русском языке: Доллар будет расти, а Тихановская не вернется в Беларусь: прогнозы читателей motolko.help на 2022 год

Папярэдні матэрыял
92% апытаных падтрымліваюць санкцыі. Вынікі праверкі праўладнага сацыялагічнага даследавання

Iншыя матэрыялы