«Ці лічыце вы сябе патрыётам Беларусі?» Вынікі апытання сацыялагічнага даследавання Інстытута сацыялогіі НАН РБ

Пратэсты ў Мінску
10 хв.

На русском языке: «Считаете ли вы себя патриотом Беларуси?» Результаты опроса по соц. исследованию Института социологии НАН РБ

У красавіку 2021 года Інстытут сацыялогіі НАН праводзіў сацыялагічнае даследаванне, дзе былі пытанні пра патрыятызм, удзел у пратэстах і стаўленне да Расіі. Мы вырашылі праверыць вынікі гэтага даследавання і правялі сваё анлайн-апытанне з пытаннямі з афіцыйнай анкеты.

Сцісла пра вынікі апытання:

  • 93% апытаных адказалі, што больш за ўсё іх хвалюе ўжыванне рэпрэсіўных мер у дачыненні да грамадзян;
  • 71% рэспандэнтаў адказаў на пытанне: «Што для Вас значыць быць патрыётам Беларусі?» — Любоў да беларускай культуры і мовы, а таксама актыўная дзейнасць на карысць Беларусі;
  • Найбольш значнае свята — Дзень Волі;
  • 98% апытаных лічаць, што Беларусь павінна быць незалежнай дзяржавай;
  • 49% праз 5-10 гадоў бачаць краіну дзяржавай, якая захоўвае нейтралітэт і арыентуецца на Еўропу.

Даведка: У верхняй частцы дашборда ёсць магчымасць змены рэжыму адлюстравання. Можна аналізаваць дадзеныя як у абсалютных значэннях, так і ў %.
Пры выбары любога з варыянтаў адказу, усе астатнія графікі адфільтроўваюцца, то бок адлюстроўваюцца толькі адказы выдзеленай групы. Каб зняць фільтраванне — неабходна клікнуць на вылучаны фрагмент паўторна. Для вылучэння некалькіх варыянтаў адказу — неабходна клікнуць, утрымліваючы Ctrl.

Падрабязныя вынікі апытання таксама даступныя па спасылцы.

Папярэдні матэрыял
Марс — 304, Nestle — 1645. Колькі рэкламы на дзяржТБ закупляюць сусветныя кампаніі?
Наступны матэрыял
Мінімум у 50 арганізацыях прайшлі ператрусы ў ліпені 2021 года

Iншыя матэрыялы