Мінімум у 50 арганізацыях прайшлі ператрусы ў ліпені 2021 года

7 хв.

На русском языке: Минимум в 50 организациях прошли обыски в июле 2021 года

У Беларусі кратна вырасла колькасць ператрусаў, разгромлены офіс «Радыё Свабода» ў Мінску, штодня праводзяцца ператрусы ў праваабаронцаў, журналістаў, актывістаў і простых людзей. Пасля гэтага пачалі дзесяткамі ліквідаваць НКА. Толькі па стане на 22 ліпеня вядома, што Мінюст ліквідаваў: Human Constanta, медиаплатформу «Імёны», «Мова Нанова», «Арт Сядзіба», Press Club Belarus і яшчэ 45 арганізацый.

Мінімум у 50 арганізацыях прайшлі ператрусы ў ліпені 2021 года

Мы выдатна разумеем, што ў СМІ і тэлеграм-каналы трапляе толькі частка таго, што адбываецца. Не будзе перабольшаннем сказаць, што колькасць ператрусаў у людзей ідзе на тысячы — гэтую інфармацыю старанна збіраюць і дакументуюць праваабаронцы.

А вось што тычыцца ператрусаў у прыватных арганізацыях, асабліва ў рэгіёнах, то тут даступнай інфармацыі нашмат менш.

Таму мы лічым важным скласці храналогію рэпрэсій (ператрусаў) усіх недзяржаўных арганізацый Беларусі пачынаючы з 9 жніўня.

Калі вы ведаеце дзе, калі і ў якой арганізацыі прайшоў ператрус — просім запоўніць форму. Гэта ананімна.

Запоўніць форму можна тут.

У якіх арганізацыях прайшлі ператрусы ў ліпені 2021 годзе?

8 ліпеня:

  • Orsha.eu (Орша)
  • Intex-Press (Баранавічы)
  • «Наша Ніва»
  • «Медыя Палессе» (Лунінец)
  • «Брэсцкая газета» (Брэст)

9 ліпеня:

  • «Ганцавiцкi час» (Ганцавічы)
  • «Першы рэгіён» (Брэст)
  • «Моцныя навіны» (Гомель)
  • «Інформ-прагулка» (Лунінец)

13 ліпеня:

  • «Магілёўскі Рэгіён» (Магілёў)
  • «Бінокль» (Брэст)

14 ліпеня:

  • Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend»
  • Рух «За свабоду!»
  • Бізнэс-школа ІПМ
  • Пляцоўка «Тэрыторыя правоў»
  • «Беларуская ассацыяцыя журналіста»
  • Аб’яднанне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
  • Праваабарончая арганізацыя «Human Constanta»
  • Праваабарончая арганізацыя «Вясна»
  • Партыя БНФ
  • Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC
  • Праваабарончая арганізацыя «Гендарныя перспектывы»
  • Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі
  • Грамадская арганізацыя «Трэці сэктар» (Гродна)
  • Грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі»
  • Саюз беларускіх пісьменнікаў
  • Лабараторыя «Новак»
  • Медыяплатформа «Імёны»
  • Праваабарончая арганізацыя «Беларускі Хельсінскі камітэт»
  • Адукацыйны цэнтр на тэрыторыі IBB
  • Офіс Цэнтра інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Адвакацыя» (Полацк)
  • Аб’яднаная Грамадзянская Партыя
  • Грамадская арганізацыя Youth Labour Rights
  • Беларускі ПЭН-цэнтр
  • Універсітэт трэцяга ўзросту
  • «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў»
  • «Беларуская асацыяцыя жанчын юрыстаў» (Брэст)

15 ліпеня:

  • «Наша Ніва»
  • Грамадская арганізацыя «Гавары Праўду»
  • «Таварыства беларускай мовы»
  • Партал «Флагшток» (Гомель)
  • Грамадскае аб’яднанне «АКТ»
  • Грамадзянскі форум (Гродна)
  • «Адукацыя без межаў» (в. Дунаева)

16 ліпеня:

  • «Радыё Свабода»
  • Праваабарончая арганізацыя «ТаймАкт»
  • Незалежны прафсаюз РЭП

19 ліпеня:

  • «Рэгіянальная Газета» (Маладзечна)

20 ліпеня:

  • «Універсітэт імя Ніла Гілевіча»
  • Цэнтр экалагічных рашэнняў — Ecoidea
Папярэдні матэрыял
«Ці лічыце вы сябе патрыётам Беларусі?» Вынікі апытання сацыялагічнага даследавання Інстытута сацыялогіі НАН РБ
Наступны матэрыял
Як у Беларусі знішчаюць грамадзянскую супольнасць

Iншыя матэрыялы