На русском языке:
Минимум в 50 организациях прошли обыски в июле 2021 года
У Беларусі кратна вырасла колькасць ператрусаў, разгромлены офіс «Радыё Свабода» ў Мінску, штодня праводзяцца ператрусы ў праваабаронцаў, журналістаў, актывістаў і простых людзей. Пасля гэтага пачалі дзесяткамі ліквідаваць НКА. Толькі па стане на 22 ліпеня вядома, што Мінюст ліквідаваў: Human Constanta, медиаплатформу «Імёны», «Мова Нанова», «Арт Сядзіба», Press Club Belarus і яшчэ 45 арганізацый.
Мы выдатна разумеем, што ў СМІ і тэлеграм-каналы трапляе толькі частка таго, што адбываецца. Не будзе перабольшаннем сказаць, што колькасць ператрусаў у людзей ідзе на тысячы — гэтую інфармацыю старанна збіраюць і дакументуюць праваабаронцы.
А вось што тычыцца ператрусаў у прыватных арганізацыях, асабліва ў рэгіёнах, то тут даступнай інфармацыі нашмат менш.
Таму мы лічым важным скласці храналогію рэпрэсій (ператрусаў) усіх недзяржаўных арганізацый Беларусі пачынаючы з 9 жніўня.
Калі вы ведаеце дзе, калі і ў якой арганізацыі прайшоў ператрус — просім запоўніць форму. Гэта ананімна.
У якіх арганізацыях прайшлі ператрусы ў ліпені 2021 годзе?
8 ліпеня:
- Orsha.eu (Орша)
- Intex-Press (Баранавічы)
- «Наша Ніва»
- «Медыя Палессе» (Лунінец)
- «Брэсцкая газета» (Брэст)
9 ліпеня:
- «Ганцавiцкi час» (Ганцавічы)
- «Першы рэгіён» (Брэст)
- «Моцныя навіны» (Гомель)
- «Інформ-прагулка» (Лунінец)
13 ліпеня:
- «Магілёўскі Рэгіён» (Магілёў)
- «Бінокль» (Брэст)
14 ліпеня:
- Цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend»
- Рух «За свабоду!»
- Бізнэс-школа ІПМ
- Пляцоўка «Тэрыторыя правоў»
- «Беларуская ассацыяцыя журналіста»
- Аб’яднанне беларусаў свету «Бацькаўшчына»
- Праваабарончая арганізацыя «Human Constanta»
- Праваабарончая арганізацыя «Вясна»
- Партыя БНФ
- Цэнтр эканамічных даследаванняў BEROC
- Праваабарончая арганізацыя «Гендарныя перспектывы»
- Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі
- Грамадская арганізацыя «Трэці сэктар» (Гродна)
- Грамадскае аб’яднанне «Фонд імя Льва Сапегі»
- Саюз беларускіх пісьменнікаў
- Лабараторыя «Новак»
- Медыяплатформа «Імёны»
- Праваабарончая арганізацыя «Беларускі Хельсінскі камітэт»
- Адукацыйны цэнтр на тэрыторыі IBB
- Офіс Цэнтра інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Адвакацыя» (Полацк)
- Аб’яднаная Грамадзянская Партыя
- Грамадская арганізацыя Youth Labour Rights
- Беларускі ПЭН-цэнтр
- Універсітэт трэцяга ўзросту
- «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў»
- «Беларуская асацыяцыя жанчын юрыстаў» (Брэст)
15 ліпеня:
- «Наша Ніва»
- Грамадская арганізацыя «Гавары Праўду»
- «Таварыства беларускай мовы»
- Партал «Флагшток» (Гомель)
- Грамадскае аб’яднанне «АКТ»
- Грамадзянскі форум (Гродна)
- «Адукацыя без межаў» (в. Дунаева)
16 ліпеня:
- «Радыё Свабода»
- Праваабарончая арганізацыя «ТаймАкт»
- Незалежны прафсаюз РЭП
19 ліпеня:
- «Рэгіянальная Газета» (Маладзечна)
20 ліпеня:
- «Універсітэт імя Ніла Гілевіча»
- Цэнтр экалагічных рашэнняў — Ecoidea