Як у Беларусі знішчаюць грамадзянскую супольнасць

5 хв.

На русском языке: Как в Беларуси уничтожают гражданское общество

Рэдакцыя motolko.help сабрала інфармацыю пра недзяржаўныя арганізацыі, якія па рашэнні суда павінны быць ліквідаваныя. Іх колькасць пастаянна расце.

Па стане на 5 кастрычніка 2021 года, у Беларусі ліквідуюць:

  • 154 установы;
  • 75 общесвенных аб’яднанняў;
  • 9 фондаў;
  • 5 асацыяцый.

Калі казаць пра статус, у якім знаходзяцца ўсе гэтыя арганізацыі, то карціна наступная:

  • 177 знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі;
  • 48 судовых працэсаў аб ліквідацыі;
  • 12 выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра;
  • 6 судоў аб прыпыненні дзейнасці.

Першым у спісе ліквідаваных арганізацый значыцца інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзеяч»» — гэта 1 ліпеня 2021 года. Ужо праз месяц колькасць такіх арганізацый будзе 128. Да 1 верасня — 199. Лічба працягвае расці.

Знішчэнне арганізацый па рэгіёнах:

  • 116 — Мінск;
  • 43 — Мінская вобласць;
  • 26 — Гродзенская вобласць;
  • 24 — Віцебская вобласць;
  • 15 — Брэсцкая вобласць;
  • 12 — Магілёўская вобласць;
  • 7 — Гомельская вобласць.

У спісе ліквідуемых — самыя розныя арганізацыі: дабрачынныя, сацыяльныя, экалагічныя, праваабарончыя, журналісцкія, спартыўныя, літаратурныя, нават дзіцячы хоспіс. Хваля рэпрэсій пракацілася, здаецца, па ўсіх сферах грамадства. Зачыняюцца моладзевыя аб’яднанні аўтааматараў, краязнаўчыя арганізацыі, арганізацыі для падтрымкі бізнэсу, кінамайстэрні, турыстычныя і велаклубы, этнічныя клубы і многія іншыя.

Падрабязней пра гэта можна даведацца з нашай інфаграфікі.

Папярэдні матэрыял
Мінімум у 50 арганізацыях прайшлі ператрусы ў ліпені 2021 года
Наступны матэрыял
92% апытаных падтрымліваюць санкцыі. Вынікі праверкі праўладнага сацыялагічнага даследавання

Iншыя матэрыялы