На русском языке:
Белшина создала прокладку для обхода санкций?
Дылер кампаніі ААТ «Белшына» ў Літве — UAB Beltyre пачаў дасылаць сваім кліентам новыя рэквізіты для аплаты замоўленай імі прадукцыі.
У лісце, які аказаўся ў распараджэнні рэдакцыі, пазначаны іншы адрас і іншы рэгістрацыйны нумар чым у кампаніі Beltyre, а вось подпіс стаіць дырэктара Beltyre — Аляксея Шацянкова.
Мы зрабілі невялікае расследаванне і высветлілі, што па пазначаных у лісце рэквізітах знаходзіцца кампанія UAB Valego. Яна была зарэгістраваная 5 месяцаў таму. Цікава, што кантактны нумар новай кампаніі супадае з нумарам замацаваным за кампаніяй Beltyre. На сайце «Белшыны» пазначана, што гэты нумар належыць вышэйзгаданаму дырэктару Beltyre Аляксею Шацянкову.
З іншых крыніц мы даведаліся, што дырэктарам новай кампаніі лічыцца Міндаўгас Міцкевічус. А кампанія UAB Valego была зарэгістраваная 4 сакавіка 2021 года са статутным капіталам у 2 500 еўра. У гэты ж дзень Міндаўгас рэгіструе яшчэ адну кампанію UAB Blue Baltic Logistics, але яе сувязі з «Белшынай» мы не знайшлі.
Уся справа ў тым, што Міндаўгас Міцкевічус таксама з’яўляецца дырэктарам кампаніі Contus Solutions, якая займаецца бухгалтарскімі паслугамі і рэгістрацыяй кампаній у Літве.
На іх сайце выразна напісана: «Нашы людзі ў Вільні і часткова ў Каўнасе могуць або прадаць вам ужо існуючае ЗАТ, або, у адпаведнасці з вашымі пажаданнямі, стварыць ЗАТ з арыгінальнай назвай».
Прасцей кажучы, гэтая кампанія займаецца рэгістрацыяй любых кампаній на свайго дырэктара Міндаўгаса Міцкевічуса, адрас «новых» фірмаў таксама заўсёды адзін — Вільнюс, вул. Ramybės, 4, кв. 70. Гэта адрас Contus Solutions, UAB Valego і яшчэ дзясятка розных кампаній, якія яны рэгіструюць на сябе.
Такім чынам, мы дапускаем, што менавіта да гэтых людзей і звярнулася «Белшына» для стварэння фірмы-пракладкі ў Літве. Зараз праз новую фірму праходзяць грошы, бо праз афіцыйнага дылера, і тым больш напрамую, грошы перавесці не атрымаецца, таму што «Белшына» знаходзіцца пад санкцыямі ЗША.