Cham Wings: Мігранты, зброя, ПВК «Вагнер», а цяпер і палёты ў Мінск

8 хв.

На русском языке: Cham Wings: Мигранты, оружие, ЧВК «Вагнер», а теперь и полёты в Минск

З 10 верасня прыватная сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines здзейсніла ў MSQ ужо 6 чартарных рэйсаў. Апошні прыляцеў сёння ноччу, 28 верасня ў 01:40. Усе рэйсы ў Мінск кампанія выконвае з сірыйскага Дамаска на самалёце Airbus A320-212 з бартавым нумарам YK-BAG. Сярэдняя ўмяшчальнасць дадзенага самалёта складае 160 чалавек.

Cham Wings: Мігранты, зброя, ПВК «Вагнер», а цяпер і палёты ў Мінск

Рэйсы Cham Wings Airlines у MSQ

Такім чынам можна падлічыць, што за 2,5 тыдні авіякампанія магла прывезці ў Мінск прыблізна 960 пасажыраў з арабскіх краін.

Прычым за ўвесь гэты час мы не атрымалі ніводнага паведамлення пра тое, што назад самалёты вяртаюцца запоўненымі.

Што вядома пра гэтую авіякампанію?

Cham Wings Airlines позиционирует себя как первая частная авиакомпания, созданная в Сирии в 2007 году. В её парке находится 3 самолёта (номера: YK-BAG, YK-BAE, YK-BAB), все из линейки Airbus A320, а базируются они в Международном аэропорту Дамаска.

Cham Wings Airlines пазіцыянуе сябе як першая прыватная авіякампанія, створаная ў Сірыі ў 2007 годзе. У яе парку знаходзіцца 3 самалёты (нумары: YK-BAG, YK-BAE, YK-BAB), усе з лінейкі Airbus A320, а базуюцца яны ў Міжнародным аэрапорце Дамаска.

Cham Wings: Мігранты, зброя, ПВК «Вагнер», а цяпер і палёты ў Мінск

Парк самалётаў Cham Wings у Міжнародным аэрапорце Дамаска.
Фота: Cham Wings

Калі верыць дадзеным іх сайта, то Cham Wings выконвае палёты па 14 кірунках: у арабскія краіны, а таксама ў Маскву і Ерэван. Ні пра якія палёты ў Мінск на сайце не сказана.

Cham Wings: Мігранты, зброя, ПВК «Вагнер», а цяпер і палёты ў Мінск

Напрамкі прадстаўленыя на афіцыйным сайце Cham Wings. Мінска ў спісе няма.

Кіраўніком авіякампаніі з’яўляецца Іссам Шаммаўт, які па дадзеных дзяржаўных выданняў Сірыі, па стане на 2018 год, з’яўляўся экспертам Міністэрства турызму і блізкі да рэжыму Башара Асада.

Але гэта ўсё дробязі ў параўнанні з тым, што з 2016 года кампанія Cham Wings Airlines знаходзіцца пад санкцыямі ЗША.

Згодна з інфармацыяй, апублікаванай на сайце Міністэрства фінансаў ЗША, авіякампанія цесна супрацоўнічае з урадам Асада. Дастаўляла ў Сірыю баевікоў, а таксама была замяшаная ў перавозцы зброі і абсталявання для сірыйскага рэжыму. Больш за тое, па дадзеных OFAC, рэйс Cham Wings з Дамаска ў Дубай быў адным з асноўных маршрутаў, які выкарыстоўвалі для адмывання грошай па ўсім рэгіёне.

Палёты ў Крым і перавозка баевікоў ПВК «Вагнер»

Санкцыі ЗША — гэта далёка не адзінае. Супраць кампаніі ўвяла санкцыі і Украіна, ім цалкам забаронены транзіт і палёты над тэрыторыяй Украіны, Кіеў таксама заблакаваў іх актывы і ўвёў абмежаванні на гандлёвыя аперацыі.

А прычына была больш чым важкая. Нягледзячы на забарону, кампанія рэгулярна выконвала рэйсы ў анэксаваны Крым. У 2018 годзе выданне «РКБ-Украіна» пісала, што ў красавіку 2018 года на борце гэтай авіякампаніі ў Сімферопальскі аэрапорт прыляцеў міністр эканомікі Сірыі і іншыя чыноўнікі ўрада Асада.

Cham Wings: Мігранты, зброя, ПВК «Вагнер», а цяпер і палёты ў Мінск

Сірыйскія чыноўнікі прыляцелі ў Сімферопаль. Красавік, 2018 г.
Фота: JetClassic

Сірыйцы прыляталі ў Крым на так званы Ялцінскі міжнародны эканамічны форум. А сам рэйс выконваўся з Сочы. Cham Wings Airlines прама парушыла забарону на палёты ў анэксаваны Крым і над паўвостравам, які Дзяржавіяслужба Украіны наклала яшчэ ў красавіку 2014 года.

Трэба сказаць, што парушэнне ўкраінскай паветранай прасторы — гэта не першы скандал, звязаны з дзейнасцю авіякампаніі.

Выданне Reuters апублікавала расследаванне, у якім распавядалася пра тое, што авіякампанія таемна перавозіла з Растова-на-Доне ў Сірыю расійскіх наймітаў з ПВК «Вагнера» для падтрымкі рэжыму Асада. За 14 месяцаў, пачынаючы з 5 студзеня 2017 года, выданне налічыла 51 палёт самалётаў Cham Wings з Дамаска і Латакіі ў Растоў і назад.

 

Cham Wings: Мігранты, зброя, ПВК «Вагнер», а цяпер і палёты ў Мінск

Самалёт Cham Wings у аэрапорце Растова-на-Доне 17 студзеня 2018 г.
Фота: REUTERS / Stringer

У матэрыяле Reuters згадваюцца таксама дзве ўкраінскія авіякампаніі — Dart і Khors, якія за апошнія сем гадоў купілі ці ўзялі ў лізінг больш за 80 патрыманых самалётаў Airbus і Boeing. У далейшым, як мінімум 40 з іх апынуліся ў Іраку, Іране і Сірыі. Пасля гэтага Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла Dart і Khors ў «чорны спіс», паказаўшы, што гэтыя авіякампаніі дапамагалі кампаніям з Сірыі і Ірана, што знаходзяцца пад санкцыямі, купляць амерыканскія паветраныя судны.

Перавозка мігрантаў — справа звыклая?

У 2018 годзе кампанія актыўна рэкламавала магчымасць перавозкі бежанцаў з Сірыі ў Нямеччыну і назад. Справа ў тым, што ўжо тады ў Cham Wings не было ніякіх дазволаў на палёты ў краіны ЕС.

Рабілася гэта дзякуючы супрацоўніцтву з іншай авіякампаніяй — Mahan Air. Cham Wings прывозіла сірыйскіх бежанцаў з Сірыі ў ліванскі Бейрут, адкуль яны ляцелі на самалёце Mahan Air ў Нямеччыну, па такім жа прынцыпе і назад.

Па інфармацыі выдання Сorrectiv, кампанія нават публікавала відэаролікі з заявамі пасажыраў, дзе супрацоўнікі Cham Wings пыталіся пасажыраў у аэрапорце Бейрута: «Адкуль вы? Ці былі праблемы ў Франкфурце?», а мігранты адказвалі: «Не, мы прыехалі з Франкфурта і Гамбурга, усё прайшло добра».

Cham Wings: Мігранты, зброя, ПВК «Вагнер», а цяпер і палёты ў Мінск

Плакат Cham Wings у акне берлінскага турыстычнага агенцтва.
Фота: Сorrectiv

На адным з відэа пасажыр, які сядзіць у самалёце, нават тлумачыў, як гэта магчыма:

«Вы ляціце ў Сірыю не са сваім пашпартам, а з сірыйскім пасведчаннем асобы. Пры выездзе за мяжу з Германіяй ніхто не можа ўбачыць, што рэальны пункт прызначэння падарожжа гэта Сірыя. Штампы ў пашпарце паказваюць толькі тое, што пасажыр падарожнічае паміж Германіяй і Ліванам або Іранам, але Сірыя не адлюстроўваецца», — казаў пасажыр ў роліку.

Прадстаўнік кампаніі ў размове з карэспандэнтамі таксама тлумачыў: «У нас ёсць пагадненне з Mahan Air. Спачатку вы ляціце на самалёце Mahan Air, затым Cham Wings даставіць вас з Тэгерана або Бейрута ў Сірыю».

 

P.S.

Такім чынам, на падставе ўсёй сабранай інфармацыі і ўлічваючы, што ў апошнія месяцы ў Беларусь перыядычна пачынаюць лётаць не вельмі вядомыя авіякампаніі з арабскіх краін, то можна з упэўненасцю выказаць здагадку, што кампанія Cham Wings Airlines цяпер займаецца перавозкай мігрантаў у Беларусь.

Акрамя таго, ведаючы, што яна была замяшаная ў перавозцы расійскіх баевікоў, а таксама тое, што РФ у дадзены момант мае вельмі цесныя сувязі з рэжымам Башара Асада (на тэрыторыі Сірыі ёсць некалькі ваенных баз Расіі)…

То гэта дае падставы меркаваць і тое, што Крэмль выдатна дасведчаны, каго ў Беларусь перавозіць гэтая авіякампанія і нават магчыма, што гэтая схема арганізавана не без удзелу зацікаўленых асобаў з Расійскай Федэрацыі.

Папярэдні матэрыял
Знойдзеныя 48 сілавікоў, якія маюць дачыненне да катаванняў у Фрунзенскім РУУС
Наступны матэрыял
Да паставак БелАЗаў у Чылі датычны экс-намеснік дырэктара Віленскай турмы, якому зараз можа пагражаць да 5 гадоў

Iншыя матэрыялы