Добраўпарадкаванне гарадоў — гэта важна. Але хто гэтым займаецца? Рэдакцыя motolko.help паглядзела, як праходзяць электронныя аўкцыёны ў сферы добраўпарадкавання Мінска і Мінскага раёна і знайшла некалькі цікавых момантаў.
Якія парушэнні атрымалася выявіць?
- У таргах удзельнічаюць афіляваныя арганізацыі;
- Кошт паслуг па выніках таргоў не адпавядае фактычнаму кошту.
У сферы добраўпарадкавання горада Мінска і Мінскага раёна так ці інакш удзельнічаюць наступныя арганізацыі:
- жыллёва-камунальныя гаспадаркі, уключаючы жыллёва-эксплуатацыйныя ўчасткі (якія з’яўляюцца тэмай папярэдняга расследавання);
- камунальнае інжынірынгавае ўнітарнае прадпрыемства «Гардарбуд»;
- «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама»;
- УП «Мінскзеленбуд» і інш.
Сёння разгледзім шэраг аўкцыёнаў, арганізатарамі або ўдзельнікамі якіх з’яўляюцца вышэйназваныя прадпрыемствы.
Аўкцыёны УП «Гардарбуд»
З 16 студзеня па 25 лютага 2020 года па замове УП «Гардарбуд» было праведзена 8 аўкцыёнаў. З іх адбылося ўсяго два:
аўкцыён № auc0000041947
аўкцыён № auc0000040847
Аўкцыён № auc0000041947
Прадметам гэтага аўкцыёну з’яўлялася выкананне работ па азеляненні тэрыторый і аб’ектаў агульнага карыстання на аб’ектах, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні УП «Мінскзеленбуд». Арыенціровачны кошт закупкі – 13042408.00 BYN.
Пераможцам таргоў было абвешчана вытворчае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскзеленбуд» з цэнавой прапановай 13029365.59 BYN з улікам прэфпапраўкі.
Абодва ўдзельнікі, дапушчаныя да таргоў, звязаныя паміж сабой — гэта галаўное прадпрыемства і яго падраздзяленне, пра што сведчыць раздзел «Структура» прадпрыемствы на сайце Мінскзелянбуда.
Аўкцыён № auc0000040847
Прадметам дадзенага аўкцыёну з’яўляўся комплекс паслуг па змесце вуліц, тратуараў, прыпыначных пунктаў, дажджавой каналізацыі і іншых элементаў добраўпарадкавання, якія знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» на агульны арыентыровачны кошт 17504449.00 BYN.
Пераможцам таргоў было абвешчана Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» з цэнавой прапановай 17486944.55 BYN з улікам прэфпапраўкі.
У дадзеным аўкцыёне сітуацыя паўтараецца: «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» і «Рэмаўтадар Савецкага раёна г. Мінска» з’яўляюцца галаўной арганізацыяй і структурным падраздзяленнем згодна з сайтам.
Варта таксама звярнуць увагу на той факт, што ў прадметах закупак пазначаныя фармулёўкі «…знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні УП« Мінскзеленбуд» і «…знаходзяцца ў гаспадарчым вядзенні ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама»». Гэта можа сведчыць аб тым, што пераможцы таргоў былі вядомыя загадзя.
Аўкцыёны Мінскага райвыканкама
Зараз разгледзім аўкцыёны, арганізаваныя Мінскім раённым выканаўчым камітэтам.
Аўкцыён № auc0000061990
Электронны аўкцыён №auc0000061990 праводзіўся на прадмет выканання работ па змесце і эксплуатацыі вулічна-дарожнай сеткі Мінскага раёна на арыентыровачны кошт 1 500 000.00 BYN і з пачатковым коштам 1 304 347.83 BYN паводле пратаколу ад 06.03.2020.
Да аўкцыёну былі дапушчаныя дзве арганізацыі — «Жилищник Минщины» і «Мінрайгаррэмаўтадар», перамогу атрымаў «Мінрайгаррэмаўтадар» з цэнавой прапановай 1 497 000 BYN з улікам прэфпапраўкі. Увагу прыцягвае той факт, што канчатковая цэнавая прапанова з улікам прэфпапраўкі была практычна роўная заяўленаму арыентыровачнаму кошту і з’яўлялася «цэлым» лікам.
Далейшае вывучэнне дакументаў па дадзеным аўкцыёне паказала, што дамова паміж арганізатарам і пераможцам таргоў была падпісана на суму 1 497 000.00 BYN. Можна меркаваць, што розніца паміж 1 301 739.13 BYN і 1 497 000.00 BYN (гэта значыць, амаль дзвесце тысяч рублёў) з’яўляецца незаконным узбагачэннем.
Аўкцыён auc0000050799
Да электроннага аўкцыёну auc0000050799 былі дапушчаныя тыя ж прадпрыемствы («Жилищник Минщины» і «Мінрайгаррэмаўтадар»), перамогу ў таргах атрымаў «Жилищник Минщины».
Аўкцыён auc0000062055
К электронному аукциону № auc0000062055 на предмет выполнения комплекса работ по благоустройству и улучшению санитарного состояния земель общего пользования г.Заславля Минского района (лот №2 ) и г.п. Мачулищи Минского района (лот №3) снова были допущены те же организации. Победителем по лоту №2 стал «Жилищник Минщины», а по лоту №3 – «Минрайгорремавтодор».
Подобные нарушения в области закупок описаны в пособии Guide to Combating Corruption & Fraud in Development Projects и называются «Ротация ставок» (или Bid Rotation). Суть в том, что участники сговора на торгах часто меняют выигравшие заявки по географическим регионам (например, один подрядчик получает всю работу в одном округе, другая компания – всю работу в следующем), по типу работы или по времени.
Помимо возможной ротации ставок, в аукционе auc0000062055 обнаружились и другие странности. Так, по лоту №2 ориентировочная стоимость составляла 181 784.00 BYN (по лоту №3 – 47 801.25 BYN), а после заседания комиссии начальная стоимость была установлена в размере 158 073.04 BYN (по лоту №3 – 41 566.30 BYN) согласно протоколу от 11.03.2020.
При анализе договоров, подписанных организатором и подрядчиком, выяснилось, что по лоту №2 договор был подписан на сумму 181 420.43 BYN, т.е. с учетом префпоправки, что является нарушением. Кроме того, был подписан дополнительный договор на 231 336.43 BYN. По лоту №3 сумма подписанного договора составляла 47 753.44 BYN, что также не соответствует реальной стоимости данной услуги, согласно итогам торгов.
Важно обратить внимание, что «Жилищник Минщины» и «Минрайгорремавтодор» являются подразделениями КУП «ЖКХ Минского района» согласно сайта.
Какие нарушения удалось выявить?
- В торгах участвуют аффилированные организации;
- Стоимость услуг по итогам торгов не соответствует фактической стоимости.
Да электроннага аўкцыёну №auc0000062055 на прадмет выканання комплексу работ па добраўпарадкаванні і паляпшэнні санітарнага стану зямель агульнага карыстання горада Заслаўе Мінскага раёна (лот №2) і г.п. Мачулішчы Мінскага раёна (лот №3) зноў былі дапушчаныя тыя самыя арганізацыі. Пераможцам па лоце №2 стаў «Жилищник Минщины», а па лоце №3 — «Мінрайгаррэмаўтадар».
Падобныя парушэнні ў галіне закупак апісаны ў дапаможніку Guide to Combating Corruption & Fraud in Development Projects і называюцца «Ратацыя ставак» (або Bid Rotation). Сутнасць у тым, што ўдзельнікі змовы на таргах часта мяняюць заяўкі па геаграфічным рэгіёнах, калі яны выйгралі (напрыклад, адзін падрадчык атрымлівае ўсю працу ў адной акрузе, іншая кампанія — усю працу ў наступным), па тыпу працы або па часе.
Акрамя магчымай ратацыі ставак, у аўкцыёне auc0000062055 выявіліся і іншыя дзівацтвы. Так, па лоце №2 арыетыровачны кошт складаў 181 784.00 BYN (па лоце №3 — 47 801.25 BYN), а пасля пасяджэння камісіі пачатковы кошт быу устаноўлены ў памеры 158 073.04 BYN (па лоце №3 — 41 566.30 BYN) згодна з пратаколам ад 11.03.2020.
Пры аналізе дамоваў, падпісаных арганізатарам і падрадчыкам, высветлілася, што па лоце №2 дагавор быў падпісаны на суму 181 420.43 BYN, г.зн. з улікам прэфпапраўкі, што з’яўляецца парушэннем. Акрамя таго, быў падпісаны дадатковы дагавор на 231 336.43 BYN. Па лоце №3 сума падпісанай дамовы складала 47 753.44 BYN, што таксама не адпавядае рэальнаму кошту гэтай паслугі, калі рабіць выснову па выніках таргоў.
Важна звярнуць увагу, што «Жилищник Минщины» і «Мінрайгаррэмаўтадар» з’яўляюцца падраздзяленнямі КУП «ЖКГ Мінскага раёна» згодна з сайтам.
Якія парушэнні атрымалася выявіць?
- У таргах удзельнічаюць афіляваныя арганізацыі;
- Кошт паслуг па выніках таргоў не адпавядае фактычнаму кошту.