Victoria Falls
3 хв.

In English: Victoria Falls. African vacation of a government jet?
На русском языке: Victoria Falls. Африканские каникулы правительственного самолета?

Па стане на 2021 год у Аляксандра Лукашэнкі ёсць тры асноўныя самалёты: «класічны» невялікі бізнэс-джэт Gulfstream G550 (як сведчаць іншыя крыніцы, ён звязаны з Мікалаем Вераб’ём і расійскім алігархам Медзведчуком), сярэдні Boeing 737-8EV BBJ2 і вялікі Boeing 767-32K (ER). Лётаюць яны толькі падчас афіцыйных візітаў з удзелам пасажыра нумар адзін.

Чацвёрты самалёт, абсталяваны як бізнэс-джет (VIP кампаноўка) — сціплы Canadair Regional Jet CRJ-200, выкарыстоўваецца членамі ўрада РБ, хоць і не мае адпаведнай ліўрэі ў дзяржаўных колерах.

Victoria Falls. Афрыканскія вакацыі ўрадавага самалёта?

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка наведваў на ім Арменію 9 кастрычніка 2020 года ды сустракаўся з Міхаілам Мішусціным 26 студзеня 2021 года ў Маскве.

Ва ўсіх гэтых выпадках графік Прэм’ера супадаў з пералётамі дадзенага борта.

Victoria Falls. Афрыканскія вакацыі ўрадавага самалёта?

Напрыклад, 4-5 лютага 2021 года Галоўчанка бярэ ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета і выступае на міжнародным форуме Digital Almaty Forum — 2021 у Казахстане.

Ляціць ён туды чартарным рэйсам Белавія 4 лютага 2021 года адпраўленнем у 11:25 з Мінска, бо ў Белавія зараз няма рэгулярных рэйсаў у Алматы. Чаму не на звыклым EW-301PJ?

У гэты час EW-301PJ быў заняты абслугоўваннем пасажыра, які не адзначаўся ў спісах наведвальнікаў аэрапорта і прыехаў / з’ехаў ад варот узлётна-пасадачнай паласы.

Самалёт EW-301PJ паляцеў 31 студзеня 2021 з Мінска ў Адыс-Абеба, сталіцу Эфіопіі, з дазапраўкай ў Каіры. У Адыс-Абеба ў той жа дзень яго чакаў борт M-ABEC, якім карыстаецца бліжэйшы бізнэс-партнёр Кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Віктара Шэймана «па пытаннях Афрыкі» — Аляксандр Зінгман.

Праз крыху больш за суткі, 2 лютага 2021 года, практычна хвіліна ў хвіліну гэтыя два самалёты здзяйсняюць палёт з Адыс-Абеба ў Харарэ, сталіцу Зімбабвэ — вядомую сферу інтарэсаў Зінгмана.

Яшчэ праз суткі, 3 лютага, пасажыры гэтых двух бартоў пралятаюць над вадаспадам Вікторыя на мяжы Зімбабвэ і Замбіі.

Victoria Falls. Афрыканскія вакацыі ўрадавага самалёта?

Борт EW-301PJ 4 лютага 2021 года ляціць па накіраванні ў Мінск, робячы два прыпынкі для дазапраўкі ў Адыс-Абеба і Каіры. Борт M-ABEC вяртаецца ў Харарэ. Пакідаюць яны вадаспад Вікторыя таксама практычна адначасова.

Victoria Falls. Афрыканскія вакацыі ўрадавага самалёта?

У Мінск EW-301PJ вярнуўся 4 лютага 2021 года ў 22:36, праз 11 гадзін, як Прэм’ер-міністр вымушана паляцеў у Казахстан чартарам.

Бізнэс-джэт пасля пасадкі быў прыпаркаваны на стаянцы побач з выездам з тэрыторыі аэрапорта, адкуль і з’ехала адзіная машына — чорны Range Rover 0004 MI-7, якім карыстаецца Дзмітрый Лукашэнка. Гэта і тлумачыць адсутнасць спісу пасажыраў, ды і наогул якой-небудзь інфармацыі аб гэтым рэйсе.

Victoria Falls. Афрыканскія вакацыі ўрадавага самалёта?

P.S.

Менавіта гэты борт паляцеў у Турцыю бліжэй да вечара ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года. Вярнуўся ён 13 жніўня 2020 года, калі празмернае ўжыванне сілы з боку праваахоўных органаў у адносінах да пратэстоўцаў пайшла на спад.

Victoria Falls. Афрыканскія вакацыі ўрадавага самалёта?

Калі ў вас ёсць інфармацыя або нейкія дакументы па справах Віктара Шэймана, Аляксандра Зінгмана і Аляксандра Лукашэнкі ў краінах Афрыкі, рахунках у краінах Персідскага заліва (ААЭ ў прыватнасці) — дасылайце ў бота @motolko_nbr_bot.

Наступны матэрыял
Ці пастаўляе Беларусь зброю ў М'янму?

Iншыя матэрыялы