Ці пастаўляе Беларусь зброю ў М’янму?

хв.

Сёння некаторыя тэлеграм-каналы звярнулі ўвагу на тэму пра ваенныя грузы ў аэрапорце Янгона, пачынаючы з 10 лютага 2021 года. Становішча ў М’янме нагадвае рэвалюцыю, са сваімі метадамі барацьбы і прапаганды. Зыходныя паведамленні акцэнтуюць увагу на магчымым умяшанні Кітая ў справы М’янмы.

Рэдакцыя motolko.help звярнула ўвагу, што на адной з фатаграфій можна ўбачыць грузавы самалёт падобны да Іл-62.

Ці пастаўляе Беларусь зброю ў М’янму?

Такіх самалётаў, у стане тэхнічнай прыдатнасці да палётаў, у свеце засталося не шмат. У беларускай транспартнай авіякампаніі Rada Airlines іх два:

EW-450TR (ICAO hex 510099)

EW-505TR (ICAO hex 510146)

Абодва яны схаваныя для адлюстравання на большасці папулярных сэрвісаў па адсочванні. Але пры жаданні, іх можна знайсці.

Борт з нумарам EW-450TR з 10 лістапада 2020 па 17 лютага 2021 стаяў у Казані.

Ці пастаўляе Беларусь зброю ў М’янму?

А вось другі — EW-505TR — 1 лютага 2021 года паляцеў з Віцебска ў Кітай, адтуль у Францыю, з Францыі ў Турцыю, адтуль у Гвінею, далей у Сербію, адтуль у Егіпет і потым толькі ў М’янму. 10 лютага борт быў у М’янме — гэта факт. А пасля М’янмы ў той жа дзень адправіўся ў Кітай, затым зноў у Францыю, Сербію, далей было трохі Афрыкі і Турцыі. І 16 лютага ён вярнуўся ў Беларусь.

Ці пастаўляе Беларусь зброю ў М’янму?

Што было на борце на рэйсе з Егіпта ў М’янму — невядома. На фота з разгрузкай скрынь лёгка адгадваюцца ўнутранасці грузавога адсека Іл-62:

Ці пастаўляе Беларусь зброю ў М’янму?

Бачныя характэрныя ліхтары ўнутранага асвятлення пад столлю і лічбы на абшыўцы.

Ці пастаўляе Беларусь зброю ў М’янму?

Наўрад ці борт EW-505TR мог везці 10 дзён праз усю Еўропу які-небудзь вайсковы груз з Беларусі ў М’янму, але ён цалкам мог выкарыстоўвацца як транспарт для дастаўкі пэўнага грузу з адной з «прамежкавых» краін, названых вышэй.

Папярэдні матэрыял
Victoria Falls. Афрыканскія вакацыі ўрадавага самалёта?
Наступны матэрыял
Кампанія Motorola Solutions паставіла МУС радыёстанцый на $1 500 000?

Iншыя матэрыялы