Ад угнаенняў да зброі? Лукашэнка хоча актывізаваць супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй

unsplash
15 хв.

На русском языке: От удобрений до оружия? Лукашенко хочет активизировать сотрудничество с Северной Кореей

На мінулым тыдні споўнілася 32 гады з дня ўстанаўлення дып. адносін паміж Паўночнай Карэяй і Беларуссю. Большую частку гэтага часу адносіны паміж двума рэжымамі можна ахарактарызаваць як нязначныя, аднак эксперты, якія спецыялізуюцца на Паўночнай Карэі, гавораць, што сітуацыя можа вось-вось змяніцца.

Як развіваліся адносіны паміж Мінскам і КНДР да 2020 года?

Першае прыкметнае супрацоўніцтва паміж Пхеньянам і Мінскам было ў канцы 90-х, калі Мінск ахвяраваў КНДР «некалькі дзясяткаў тон прадуктаў харчавання» падчас голаду ў Карэі.

Па дадзеных ААН, у 1998-2021 гг. агульны абʼём гандлю паміж КНДР і РБ склаў $70 млн, з іх у 2013-21 гг. усяго толькі $4.9 млн. Аднак эксперты лічаць, што спад гандлю пасля 2013 года цалкам можа быць фіктыўным, бо на фоне санкцый, Мінск «мог проста перастаць паведамляць аб некаторых сваіх здзелках з Паўночнай Карэяй».

На карысць гэтага гаворыць і тое, што ў 2016 годзе, пасля пачатку нібыта спаду эканамічных адносін, Паўночная Карэя адкрыла пасольства ў Мінску, а ў 2018 годзе Дзярждэп ЗША заявіў, што Беларусь стала сховішчам для «паўночнакарэйскіх рабочых, якія працуюць там ад імя ўрада Паўночнай Карэі».

Ад угнаенняў да зброі? Лукашэнка хоча актывізаваць супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй

Амбасада КНДР у Мінску / TUT.BY

А далей быў 2020-ы год і МЗС КНДР выказвае падтрымку Лукашэнкі падчас пратэстаў.

Усяго праз 2 месяцы пасля гэтага Лукашэнка прымае даверчую грамату ў амбасадара КНДР, і кажа яму пра «неапраўдана нізкі ўзровень адносінаў» з Паўночнай Карэяй, просіць засяродзіцца на паляпшэнні супрацоўніцтва ў «вытворчасці лекаў і прадуктаў».

Ад угнаенняў да зброі? Лукашэнка хоча актывізаваць супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй

Лукашэнка з амбасадарам КНДР у Мінску Зу Зен Бонам у 2020 годзе.

Пасля ўварвання Пуціна ва Украіну падстаў для збліжэння ў рэжымаў Лукашэнкі і Кім Чэн Ына стала толькі больш – бо і Паўночная Карэя, і Беларусь былі сярод толькі жменькі краін, якія падтрымалі дзеянні Крамля.

І нарэшце ў верасні мінулага года Лукашэнка, на чарговай сустрэчы з Пуціным, увогуле прапанаваў падумаць аб трохбаковым супрацоўніцтве: РБ, РФ, КНДР.

А што наўпрост цяпер паказвае на тое, што гэтае супрацоўніцтва можа ўзмацніцца вось-вось?

Па-першае, відавочна, гэтаму спрыяе ўсё мацнейшая міжнародная ізаляцыя, якая можа заахвоціць актывізаваць супрацоўніцтва як у эканамічным, так і ў ваенным плане. Па-другое, усяго пару тыдняў таму Сяргей Алейнік ва Угандзе сустракаўся з намеснікам кіраўніка МЗС КНДР Кімам Сонгам Жыёнгам, з якім абмяркоўваў «паглыбленне двухбаковага супрацоўніцтва».

Ад угнаенняў да зброі? Лукашэнка хоча актывізаваць супрацоўніцтва з Паўночнай Карэяй

Кім Сонг Жыёнг і Сяргей Алейнік у Кампале 18 студзеня 2024 года / mfa.gov.by

І тут мы падыходзім да самага цікавага: а ў чым менавіта будзе выяўляцца гэтае паглыбленне?

«Сёння любое эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНДР, хутчэй за ўсё, будзе заключацца ў дазволе грамадзянам Паўночнай Карэі працаваць у Беларусі ў парушэнне санкцый», – лічыць Энтані Рына, член даследчай групы па Азіі Sino-NK.

Пры гэтым эксперт падкрэслівае, што для КНДР тут будзе важна, каб Мінск мог плаціць Пхеньяну менавіта ў далярах ЗША. Акрамя таго, Паўночная Карэя мае вострую патрэбу ва ўгнаеннях для сваёй сельскай гаспадаркі, а Беларусь якраз і зʼяўляецца буйным вытворцам калійных угнаенняў.

Вяртаючыся, да прапановы Лукашэнкі аб «трохбаковым супрацоўніцтве», то тут эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што гэта будзе менавіта супрацоўніцтва ў сферы вайсковых тэхналогій.

«Гэты саюз быў бы натуральным развіццём, улічваючы сувязі Беларусі з Расіяй і рост адносін паміж Паўночнай Карэяй і Расіяй у цяперашніх абставінах», – лічыць Рына.

Папярэдні матэрыял
Тайвань забараніў экспарт у Беларусь больш за 70 розных станкоў
Наступны матэрыял
Сёння ВПС і войскі СПА Беларусі правялі праверку боегатоўнасці. Мінабароны аб правядзенні праверкі не паведамляла.

Iншыя матэрыялы