Дзяржаве пляваць на людзей, і вайна ў Ізраілі — чарговае таму пацвярджэнне. Раней так ужо было і з кавідам

4 хв.

На русском языке: Государству плевать на людей, и война в Израиле — очередное тому подтверждение

Ужо амаль тыдзень таму тэрарысты ХАМАС уварваліся на тэрыторыю Ізраіля, захапілі закладнікаў і вядуць бесперапынны ракетны абстрэл краіны, прычым ракетная пагроза зыходзіць не толькі з Газы – ужо ёсць факты ракетных удараў і з поўначы, дзе дыслакуюцца тэрарысты Хезбалы.

Ад ракетных атак па Ізраілі пацярпелі ўжо некалькі беларусаў, сярод іх ёсць загінуўшыя. І ў гэтай сітуацыі ў чарговы раз дэманструюцца рэальныя адносіны да людзей з боку дзяржаў.

І зараз гаворка не толькі пра Ізраіль, яго адносіны да грамадзян зʼяўляюцца прыкладам для ўсіх. Успомніць хаця б гісторыю Гілада Шаліта, салдата, якога выцягнулі з палону, абмяняўшы на 1000+ злачынцаў. Давайце зірнем бліжэй.

Напрыклад, Польшча. Ужо на наступны дзень пасля нападу ХАМАС Мінабароны краіны накіравала 3 самалёты для эвакуацыі палякаў, а зараз ужо эвакуявалі больш за 750 чалавек. Або Літва: балтыйскай рэспубліцы таксама нічога не перашкодзіла экстрана заняцца вяртаннем сваіх грамадзян дадому. І гэта простыя і блізкія нам прыклады, не гаворачы ўжо аб тым, як адпрацавалі ўлады Германіі і іншых краін.

А што ў нас?

Красамоўнае стаўленне да людзей. Яшчэ 9 кастрычніка журналісты Zerkalo.io спыталі ў амбасады РБ у Тэль-Авіве: «Вы будзеце эвакуяваць?», а ў адказ: «На дадзены момант пра нейкія цэнтралізаваныя эвакуацыйныя мерапрыемствы гаворка не ідзе. […] Мы вывучаем пытанне. Але пакуль казаць пра гэта няма ніякага сэнсу».

Тамака параілі паляцець самастойна на рэгулярных рэйсах, але не згадалі, што шматлікія рэйсы адмененыя, а пакінутыя, да прыкладу, авіякампаніі El Al з Тэль-Авіва ў Маскву будзе толькі 16 кастрычніка, а квіток каштуе $1 977.

Учора пасольства паўтарыла тое ж самае, і іх палатно тэксту можна скараціць да адной фразы: «разбірайцеся самі, а нам пляваць».

Большасць беларусаў ад іх іншага і не чакалі, дастаткова ўзгадаць COVID-19. Аднак сярод тых, хто звяртаецца да іх па дапамогу, напэўна і тыя, хто падтрымлівае гэтую дзяржаву, якая ў крытычны момант проста іх кіне.

Факт у тым, што сёння беларусы могуць разлічваць толькі адзін на аднаго, і зноў мы бачым выразную праяву салідарнасці. Беларусы з Народных пасольстваў зараз шукаюць магчымасці вывазу беларусаў на эвакуацыйных рэйсах іншых краін. Па дапамогу звярнуліся ўжо больш за 10 беларускіх семʼяў. Беларусы ўжо сабралі сродкі і купілі білет для вывазу з Ізраіля беларускай пенсіянеркі і блогеркі Аляксандры Ханевіч.

І калі вам ці вашым сябрам, блізкім патрэбная дапамога ў эвакуацыі, то Народнае пасольства Беларусі ў Ізраілі просіць напісаць ім на пошту – [email protected], каб адразу ўнесці вас у спісы на эвакуацыю.

Папярэдні матэрыял
«Народны дэпутат» аб інцыдэнце ў Мачулішчах: Cваім маўчаннем рэжым сам падрывае ідэю стабільнасці

Iншыя матэрыялы