Агляд асноўных падзей беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 22 красавіка ад Гаюна

Фота: Ronaldo Schemidt / AFP
4 хв.

In English: Review of the main events of the Belarusian propaganda about the war in Ukraine for April 22 by Hajun Project

Беларускі Гаюн апублікаваў агляд аб дзейнасці беларускай прапаганды на тэму вайны з Украінай за 22 красавіка.

Беларускім прапагандыстам не дае спакою тэма забойства грамадзянскага насельніцтва ў Бучы. БелТА апублікавала гісторыю грамадзяніна Таджыкістана Цімура Хагайназарава.

Коратка. У красавіку Цімуру з жонкай удалося выехаць з Кіева ў Варшаву. На варшаўскім вакзале яму паступіла наступная прапанова: за забеспячэнне ўсіх неабходных умоў для жыцця ў краінах ЕС патрабавалася ўзяць удзел у здымках пастановачнага відэа ў Германіі. На камеру трэба было расказаць пра зверствы рускіх вайскоўцаў у Бучы. Мужчына ад прапановы адмовіўся.

Вось такія чарговыя неаспрэчныя доказы, што трагедыя ў Бучы — гэта правакацыя і пасквіль на доблесныя Узброеныя сілы Расіі. Такімі гісторыямі працягваецца праца на ўнутраным інфармацыйным полі. Іх мэта — пераканаць насельніцтва ўнутры краіны. На вонкавым жа інфармацыйным полі гісторыя чалавека, якую элементарна можна падрабіць, не зможа пераканаць увесь свет, які ўбачыў кадры з Бучы і іншых вызваленых украінскіх гарадоў.

Агляд падрыхтаваны маніторынгавай камандай Праекта Гаюн

Папярэдні матэрыял
Адзін з уладальнікаў A1 Telekom Austria Group хацеў прадаць бізнэс у Беларусі
Наступны матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 27 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы