Аляксей Арастовіч: «Мы дапусцілі вельмі сур’ёзныя памылкі ў дачыненні да Беларусі, але яшчэ не позна іх выправіць»

Алексей Арестович / Офис Президента Украины
10 хв.

In English: Oleksii Arestovych: «We have made very serious mistakes in relation to Belarus, but it’s not too late to correct them»
На русском языке: Алексей Арестович: «Мы допустили очень серьезные ошибки в отношении Беларуси, но еще не поздно их исправить»

11 кастрычніка дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у стрыме з Маркам Фейгіным заявіў, што ўкраінскі бок дапусціў вялікую памылку ў беларускім пытанні.

Шчыра кажучы, Аляксей Арастовіч сказаў тое, што адчуваюць беларусы, калі бачаць у стужцы чарговыя абразы на свой адрас ад розных украінскіх тэлеграм-каналаў, блогераў, а часам і палітыкаў.

Аляксей Арастовіч – украінскі разведчык, падпалкоўнік, палітычны і ваенны аглядальнік. З 24 лютага 2022 года Арастовіч праводзіць штодзённыя брыфінгі па бягучай сітуацыі адносна расійскага ўварвання ва Украіну ў якасці дарадцы Кіраўніка Офіса Прэзідэнта Украіны.

Прыводзім яго цытаты без зменаў:

«Яны не разумеюць беларускую сітуацыю»

– «На жаль, у нашым калектыўным несвядомым перамагла формула: «усе беларусы – п******ы». Яна ўзяла верх дзякуючы некаторым недальнабачным і не вельмі разумным крыкунам – частка з іх, на жаль, была заахвочана з вельмі высокіх палітычных колаў. Яна была падхопленая, таму што вельмі выгадна спекуляваць цяпер на «уставай краіна велізарная», «усіх ненавідзім, усіх пераможам». Вельмі неразумна паступілі ў адносінах да беларусаў: раз з вашай тэрыторыі страляюць, вы ўсе вечна вінаватыя, вы ўсе нягоднікі, сволачы і гэтак далей. Яны не разумеюць беларускай сітуацыі, гэтыя людзі і не жадаюць разумець беларускую сітуацыю»;

– «Заўсёды лёгка паўставаць супраць дыктатара, які як Януковіч, два гады паправіў, паспрабаваў там нешта рабіць і яго знеслі, а калі 22 гады «Януковіч» – то гэта зусім іншая сітуацыя. […] Запэўніваю вас, што калі б у нас Януковіч паправіў 22 гады, то нам бы нашмат складаней было быць героямі і паднімаць майдан»;

– «Рыторыка [Украіны] у дачыненні да беларусаў – пачварная, і мы не змаглі вырашыць галоўную задачу – аддзяліць рэжым ад народа. Пры тым, што ў народа ёсць законна абраная прэзідэнтка – Святлана Ціханоўская. Нават ёсць фігура, якую можна адлучаць. Але ў нас і па Ціханаўскай любяць прайсціся асобныя прыдуркі, сказаць, што яна – «слабачка», яна – «нікчэма і гэтак далей». Гэта законна абраны прэзідэнт Беларусі. Нагадваю, Украіна не прызнала Лукашэнку законна абраным прэзідэнтам Беларусі».

«Беларусы находятся в той же ситуации, как и наши на оккупированных территориях.»

– «Я заўсёды раю гэтым крыкунам, што «беларусы – слабакі», пайсці Палку Каліноўскага гэта распавесці, што «беларусы – слабакі»;

– «Калі вы заклікаеце беларусаў да масавага паўстання – гэта ўсё роўна, што заклікаць да паўстання нашых людзей на акупаваных тэрыторыях. [..] Тым не менш, гэтыя людзі змаглі ў самай актыўнай фазе барацьбы за Кіеў запусціць забеспячэнне цягнікамі не наўпрост на Гомель, а аж праз Брэсцкі палігон – што нам эканоміла некалькі сутак. Невядома, якая доля выратаваных украінскіх жыццяў за кошт тых беларусаў, якія пашкодзілі чыгуначную сістэму і запусцілі расейскія вайсковыя грузы ў абыход. А я скажу, што яна вельмі вялікая»

– «Яшчэ раз зразумейце. Я да нашых звяртаюся: Беларусы знаходзяцца ў той самай сітуацыі, як і нашыя на акупаваных тэрыторыях. Вы ж не заклікаеце нашых да масавага паўстання, разумеючы, што гэта немагчыма для звычайнага чалавека – змагацца на акупаваных тэрыторыях. Гэта могуць зрабіць толькі спецыяльна падрыхтаваныя людзі з дзяржаўнай падтрымкай, якую мы даем нашым партызанам, а ў Беларусі гэта – невырашальная задача пакуль яшчэ. Ім няма адкуль узяць гэтую падтрымку.

Таму яшчэ раз кажу, беларускае пытанне – гэта адна з галоўных нашых памылак на працягу гэтай вайны, бо мы паставілі пытанне з масавым абвінавачаннем беларусаў, з неразборам, хто, каго і як, і г. д. І гэта, вядома, няправільна. Я пакуль кажу, буду казаць вельмі выразна: Лукашэнка – гэта адно, законна абраная прэзідэнтка – гэта іншае, беларускі народ – гэта трэцяе, зусім трэцяе і Беларусь пад акупацыяй расійскай фактычна знаходзіцца цяпер. Гэта, вядома, дэклараваная як Саюзная дзяржава, так, прабачце, і нашы акупаваныя тэрыторыі Крамлём дэклараваны як частка Расіі. І што зараз? Што гэта мяняе? Таму па меры сілаў я буду гэтую памылку выпраўляць».

Папярэдні матэрыял
Падобна, што гомельскі вытворца бронекамізэлек для спецпадраздзяленняў РБ і РФ прапануе беларускім фабрыкам шыць спальныя мяшкі для арміі Расіі
Наступны матэрыял
Форма, падшлемнікі і бронекамізэлькі: беларускія прадпрыемствы атрымліваюць замовы на рыштунак для УС РФ

Iншыя матэрыялы