«Больш не памяркоўныя»: як змяніліся беларусы з 2020-га года

Andrew Keymaster / unsplash.com
6 хв.

11 лютага адбылася прэзентацыя вынікаў маштабнага даследавання па тэме беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці. Былі параўнаныя даныя з аналагічным даследаваннем за 2020 год

Незалежныя сацыёлагі расказалі, як змянілася беларусы з 2020-га. Якая роля нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў у каштоўнаснай і сацыяльнай трансфармацыі. Куды мы ідзём, і калі прыйдзем.

Пра што казалі даследчыкі. Кароткія вытрымкі:

1. 32% людзей лічаць беларускую мову роднай, але размаўляюць на ёй – 3%.

Беларуская мова застаецца важным сімвалам, але не інструментам камунікацыі. Варта адзначыць, што даследчыкі не лічаць гэта дужа крытычным паказнікам, бо такая сітуацыя склалася ва ўмовах ігнаравання моўнага пытання з боку дзяржавы.

«Больш не памяркоўныя»: як змяніліся беларусы з 2020-га года

% людзей, што лічаць беларускую мову роднай і % людзей, што размаўляюць на ёй

2. Мова і культура не з’яўляюцца драйверам сацыяльных трансфармацый.

Дэмакратычным сілам варта рабіць акцэнт на іншых аспектах, якія могуць яднаць беларусаў.

«Больш не памяркоўныя»: як змяніліся беларусы з 2020-га года

Фактары, якія яднаюць беларусаў

3. Нават пры змене ўлады, давядзецца вельмі доўга працаваць над «ачышчэннем» іміджу  традыцыйнай журналістыкі (газеты, тэлебачанне).

Для беларусаў традыцыйныя СМІ (тэлебачанне і газеты)  асацыятыўна ўспрамаюцца як дзяржаўныя. ПНават пры змене ўлады, пераход да ўспрыняцця традыцыйнай журналістыкі як якаснай будзе адбывацца надзвычай доўга.

«Больш не памяркоўныя»: як змяніліся беларусы з 2020-га года

4. Прыхільнікі цяперашняга палітычнага рэжыму не да канца ўпэўненыя ў сваім геапалітычным выбары, калі такое пытанне паставіць на бліжэйшы рэферэндум.

Ці хочуць яны інтэграцыі з Расіяй — пытанне спрэчнае. Бо яны хочуць і з Еўрасаюзам сябраваць.

«Больш не памяркоўныя»: як змяніліся беларусы з 2020-га года

Меркаванне аб саюзе, у якім павінна быць Беларусь. Чырвоным выдзелены сегмент прыхільнікаў цяперашняга палітычнага рэжыму

5. Разбураецца стэрэатып «памяркоўнасці» беларусаў.

У параўнанні з мінулым годам вобраз беларуса стаў нашмат больш пазітыўны. Беларусы часцей усведамляюць сваю годнасць.

Гэта адбылося за кошт:

  • надлому стэрэатыпу аб слабасці і баязлівасці беларусаў,
  • успрыманні беларусаў як больш добрых і спагадлівых,
  • аддзяленні беларусаў ад навязанага дзяржавай стэрэатыпу аб «моцным гаспадары» у бок цывілізаваных каштоўнасцяў (незалежнасці, прагрэсіўнасці, талернатнасці).

«Больш не памяркоўныя»: як змяніліся беларусы з 2020-га года

Вынікі даследавання цалкам глядзіце па спасылцы.

Папярэдні матэрыял
У беларусаў цяжкасці з уездам ва Украіну, некаторых не пускаюць. Абнаўляецца
Наступны матэрыял
«Я не буду вам нічога тлумачыць»: Беларуску не пусцілі ва Украіну і прапанавалі чакаць некалькі дзён у зоне для мігрантаў

Iншыя матэрыялы