Ціханоўская хоча прыехаць у Кіеў і сустрэцца з палком Каліноўскага, але для гэтага патрэбна запрашэнне ўкраінскага МЗСа

Офис Светланы Тихановской
5 хв.

На русском языке: Тихановская хочет приехать в Киев и встретиться с полком Калиновского, но для этого нужно приглашение украинского МИДа

Журналістка Zerkalo.io Таццяна Ашуркевіч падчас прэс-канферэнцыі Аб’яднанага пераходнага кабінета спытала Святлану Ціханоўскую, чаму яна не можа прыехаць ва Украіну. Далей адбыўся такі дыялог:

– Для таго каб заехаць на тэрыторыю любой дзяржавы, мне трэба афіцыйнае запрашэнне ад МЗС. Украінскі бок пакуль не гатовы такое запрашэнне забяспечыць.
– Пры гэтым Зянону Пазняку і яго прыхільнікам такое запрашэнне было выдадзена?
– Я думаю, што ім такое запрашэнне не трэба.
– Чаму?
– Таму што ў мяне статус афіцыйнага госця Літвы. Для таго, каб літоўскі бок змог арганізаваць мой візіт у любую краіну (не толькі Украіну), павінна быць камунікацыя на ўзроўні МЗС.
– Калі гэтая камунікацыя вырашыцца ў станоўчы бок, вы будзеце гатовыя прыехаць ва Украіну і сустрэцца з прадстаўнікамі палка Каліноўскага?
– Абсалютна.

«Афіцыйны госць Літвы» – гэта дыпламатычны статус. Ён прымяняецца для дыпламатаў і палітыкаў, якія не могуць свабодна перамяшчацца па свеце па розных прычынах. У выпадку са Святланай Ціханоўскай – гэта спробы рэжыму Лукашэнкі затрымаць яе і даставіць у Беларусь любымі спосабамі (экстрадыцыя пры дапамозе Інтэрпола, затрыманне ў дружалюбных рэжыму краінах, разбойны напад і т.п.).

Таму для візіту кіраўніцы Абʼяднанага пераходнага кабінета ў любую краіну неабходна афіцыйнае запрашэнне ад МЗС, каб Літва, чыім госцем яна зʼяўляецца, магла забяспечыць бяспеку – альбо каб бяспеку забяспечыў той бок, які яе прымае.

Адзначым, што з афіцыйнымі візітамі ва Украіну неаднаразова прыязджаў намеснік кіраўніцы Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Валеры Кавалеўскі, які ў т.л. прывозіў дроны для палка Каліноўскага.

Папярэдні матэрыял
Кавалеўскі: Праект пашпарта для беларусаў падтрымліваецца Еўракамісіяй, ёсць папярэднія дамоўленасці па гэтай тэме
Наступны матэрыял
З 16 лютага Літва закрывае рух цягнікоў праз памежны пераход «Стасілас» (Беняконі): у чым прычына?

Iншыя матэрыялы