Кіраўнік МЗС Літвы Ландсбергіс: «Большая частка грамадзян Беларусі хутчэй закладнікі рэжыму, чым актыўна і свядома яго падтрымліваюць»

Фота: Lithuanian MFA / Flickr
3 хв.

In English: Lithuanian Foreign Minister: «Most citizens of Belarus are hostages of the regime, rather than actively and consciously supporting it.»
На русском языке: Глава МИД Литвы Ландсбергис: «Большая часть граждан Беларуси скорее заложники режима, чем активно и сознательно его поддерживают»

У інтэрв’ю Delfi кіраўнік МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс зноў закрануў тэму візавага бана для расіян і беларусаў.

«Міністр (Ландсбергіс) кажа, што таксама пакуль не дадзены адказ на пытанне, ці варта адмаўляць ва ўездзе толькі расейскім турыстам ці яшчэ і беларускім.

«Мы бачым адрозненні паміж гэтымі дзвюма краінамі і ў плане стаўлення іх грамадзян да вайны. Большую частку грамадзян Беларусі можна лічыць хутчэй закладнікамі свайго рэжыму, чым актыўна і свядома падтрымліваючымі дзеянні рэжыму», – лічыць кіраўнік літоўскага дыпламатычнага ведамства.

З іншага боку, паводле яго слоў, няправільна, калі беларусы, якія пакінулі радзіму з-за пагрозы іх жыццю, бачаць бізнесмена, які забаўляецца ў Літве, які падтрымлівае мінскі рэжым і кампанія якога ўваходзіць у санкцыйны спіс, а ён сам – не».

Антон Матолька, стваральнік праектаў «Беларускі Гаюн», «Матолька Дапамажы», Dze.chat і каардынатар па Беларусі ў аналітычным цэнтры iSANS, пракаментаваў выступленне кіраўніка МЗС Літвы:

«Мне падабаецца, што мяняецца танальнасць заяваў у кантэксце візавага бана ўсіх беларусаў па пашпарце, і тлумачацца прычыны. І ёсць сустрэчная прапанова, што можна зрабіць, каб не баніць усіх агулам, і не ствараць дадатковую структуру па верыфікацыі людзей.

А чаму не разгледзець такі механізм: Шэнгенскі кодэкс можа ўключыць прычыну для атрымання візы C для асоб, якія маюць сяброў і сваякоў у ЕС, якія знаходзяцца па гуманітарных прычынах (гуманітарныя візы і ВНЖ) і якія хочуць іх убачыць. Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі асобы не павінныя быць пазбаўленыя кантактаў са сваімі сваякамі і блізкімі проста з-за візавага рэжыму ЕЗ, бо яны УЖО абмежаваныя рэжымам Лукашэнкі (забарона на выезд з Беларусі, якую адмянілі толькі гэтай вясной). Гэта толькі адзін з варыянтаў, які можна проста разгледзець.

Працягваем сачыць за тэмай. І дзякуй усім з беларусам, хто працаваў з МЗС і палітыкамі сваіх краін па візавых пытаннях для беларусаў!»

Папярэдні матэрыял
«98 рублёў, але не ўсім». Матэрыяльная дапамога для падрыхтоўкі да школы ў Беларусі: колькі, каму і як яе атрымаць?
Наступны матэрыял
Форум «Армія-2022» наведаў беларускі праваслаўны архірэй

Iншыя матэрыялы