Сітуацыя на фармацэўтычным рынку: многія імпартныя медпрэпараты знікнуць, а што застанецца — падаражэе?

stevepb / pixaby.com
6 хв.

На русском языке: Ситуация на фармацевтическом рынке: многие импортные медпрепараты исчезнут, а что останется — подорожает?

У распараджэнні рэдакцыі motolko.help аказаўся пратакол рабочай нарады міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча з кіраўнікамі фармацэўтычных прадпрыемстваў Беларусі.

Там апісаная цяперашняя сітуацыя на фармацэўтычным рынку ў Беларусі (у сувязі з санкцыямі) і планы на будучыню, як забяспечыць краіну лекамі, калі з Украіны і ЕС пастаўкі немагчымыя.

Публікуем асноўнае з дакумента:

  • РУП «Белмедпрэпараты» чакаюць страты ў памеры 4,5 млн рублёў (з-за розніцы ў курсавых ваганнях рубля).
  • Неспрыяльная знешнепалітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя стварае крытычныя рызыкі для функцыянавання фармацэўтычнай прамысловасці РБ.
  • Прагназуецца ўскладненне паставак сыравіны, матэрыялаў і абсталявання з краін Еўрасаюза. Маецца рызыка адмовы ў пастаўках.
  • Актывізавана ідзе пошук па імпартазамяшчэнні прадукцыі, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці лекаў: «Беллеспаперапрам» (кардонная ўпакоўка), «Белдзяржхарчпрам» (хларыд натрыю), «Беларуская шкляная кампанія» (бутэлькі, ампулы, флаконы), ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя» (бязводныя глюкоза, крухмал бульбяны) і г. д.
  • Рост затрат на вытворчасць лекавых сродкаў у студзені-сакавіку 2022 года ацэньваецца ў 8,5% (верагодна, што ў далейшым сітуацыя яшчэ мацней пагоршыцца, бо многія абмежаванні па пастаўках былі ўведзеныя ў красавіку — заўв. рэд. motolko.help).
  • Асноўны рынак для экспарту — Расія (75% усяго экспарту). Калі ў аб’ёмах паставак нічога не зменіцца, Беларусь усё роўна панясе істотныя страты з-за курсу валют.
  • Бягучая сітуацыя пацягне за сабой касавы разрыў ўжо ў траўні—чэрвені 2022 года (касавы разрыў — сітуацыя, калі прыходзіць час чарговага абавязковага плацяжу, а грошай на яго не хапае — заўв. рэд. motolko.help).
  • Шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў і вытворцаў сыравіны для вытворчасці лекавых прэпаратаў (замест ЕС і Украіны) будуць у Кітаі.

Также вы можете ознакомиться с текстом документа целиком:

Сітуацыя на фармацэўтычным рынку: многія імпартныя медпрэпараты знікнуць, а што застанецца — падаражэе?

Сітуацыя на фармацэўтычным рынку: многія імпартныя медпрэпараты знікнуць, а што застанецца — падаражэе?

Сітуацыя на фармацэўтычным рынку: многія імпартныя медпрэпараты знікнуць, а што застанецца — падаражэе?

Сітуацыя на фармацэўтычным рынку: многія імпартныя медпрэпараты знікнуць, а што застанецца — падаражэе?

Сітуацыя на фармацэўтычным рынку: многія імпартныя медпрэпараты знікнуць, а што застанецца — падаражэе?

Калі вы працуеце ў фармацэўтычнай галіне РБ і можаце расказаць як асабіста на вас ці на вашым прадпрыемстве адбіліся санкцыі — пішыце ў @motolko_bot або праз ананімную форму для сувязі ніжэй.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Предыдущий материал
У Беларусі часова павялічаны ліміт бяспошліннага ўвозу пасылак
Наступны матэрыял
Агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 15 красавіка ад Гаюна

Iншыя матэрыялы