Праз 1,5 месяцы пасля закрыцця Латвіяй памежнага пераходу рэжым вырашыў у адказ забараніць беларусам піць рыжскі бальзам і ёсць латвійскія мармеладкі

3 хв.

На русском языке: В ответ на закрытие латвийского погранперехода режим запрещает беларусам пить рижский бальзам и есть латвийские мармеладки

Праз 1.5 месяца пасля закрыцця Латвіяй пагранпераходу «Сілене» так званы «ўрад» заявіў пра меры ў адказ, якія ўяўляюць сабой забарону на ўвоз і продаж у Беларусі латвійскіх:

  • кавы,
  • джэмаў,
  • жэле,
  • мармеладу,
  • садавіны,
  • арэхаў,
  • сокаў,
  • вады,
  • піва,
  • моцных спіртных і зброджаных напояў.

А таксама калгот, панчох, гольфаў, шкарпэтак, цэглы, блокаў і вырабаў з керамікі. Гэтыя тавары патрапілі ў абнаўленне вядомай пастановы Саўміна №700 ад 6 снежня 2021 г.

І так, яны самі напісалі, што забарона беларусам купляць гэтыя прадукты ў Беларусі – гэта іх «помста Латвіі», вось цытата:

«Пашырэнне пераліку – мера ў адказ на рашэнне Латвіі аб закрыцці аўтамабільнага пункта пропуску «Сілене» на мяжы з Беларуссю».

Папярэдні матэрыял
У Латвіі не будуць забараняць знаходжанне ў краіне аўтамабіляў на беларускіх нумарах
Наступны матэрыял
У Салігорску абарвалася клець, у якой шахцёраў спускаюць у шахту (абнаўляецца)

Iншыя матэрыялы