Расія працягвае ўкладвацца ў мадэрнізацыю ваеннай інфраструктуры Беларусі

zyabrovka.net
4 хв.

На русском языке: Россия продолжает вкладываться в модернизацию военной инфраструктуры Беларуси

Сёння ў Маскве па выніках пасяджэння так званай «Саветы міністраў Саюзнай дзяржавы» падпісалі пастанову, якая зацвярджае праграму мадэрнізацыю тылавых абʼектаў рэгіянальнай групоўкі войскаў на 2023-2027 гады. Поўная назва праграмы гучыць як «Мадэрнізацыя абʼектаў тылавога забеспячэння, якія плануюцца да сумеснага выкарыстання ў інтарэсах забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі».

28 лістапада стала вядома, што праект дакумента быў ухвалены Саўмінам РБ. У цэлым аб распрацоўцы праграмы паведамлялася яшчэ ў кастрычніку 2022 года. Змест праграмы пакуль не раскрываўся. Паведамлялася, што фінансаванне яе рэалізацыі пачнецца ў 2024 годзе.

У сваю чаргу, не паведамлялася аб прыняцці ваеннай праграмы, пра распрацоўку якой заяўлялі раней – «Удасканаленне абʼектаў ваеннай інфраструктуры, якія плануюцца да сумеснага выкарыстання ў інтарэсах забеспячэння рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі» на 2023-2026 гады. У 2018-2021 гадах дзейнічала аналагічная праграма так званай «Саюзнай дзяржавы». У ходзе яе рэалізацыі планавалася адрамантаваць 44 абʼекты тылу (сховішчы, склады, падʼязныя шляхі да сховішчаў і інш.), удасканаліць інфраструктуру двух аэрадромаў.

Расія працягвае ўкладвацца ў мадэрнізацыю ваеннай інфраструктуры Беларусі

Аэрадром "Зябраўка" / Фота: zyabrovka.net

Тут важна адзначыць наступнае. Паводле дадзеных з адкрытых крыніц, бюджэт «Саюзнай дзяржавы» фарміруецца за кошт укладаў удзельнікаў: Расія – 65%, Беларусь – 35% адпаведна. Адпаведна, фінансаванне «ваенных праграм» адбываецца пераважна за кошт Расіі. Ні для каго не сакрэт, для чаго Расея ўкладвае грошы ў падтрыманне ваеннай інфраструктуры РБ. Для таго, каб рана ці позна яе задзейнічаць у сваіх мэтах – як гэта адбываецца на працягу двух апошніх гадоў.

Папярэдні матэрыял
Reform.by: Мэта Крамля — новая «жалезная заслона» ад Брэста да Уладзівастока?
Наступны матэрыял
Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Польшчы адмовіліся фатаграфавацца з Лукашэнкам у Дубаі

Iншыя матэрыялы