Washington Post: Свабодныя краіны павінны дапамагчы дысідэнтам пазбегнуць дзяржкантролю дыктатур і зрабіць так, каб пра палітвязняў з гэтых краін не забыліся

Washington Post
5 хв.

На русском языке: Washington Post: Свободные страны должны помочь диссидентам избежать госконтроля диктатур и сделать так, чтобы о политзаключённых из этих стран не забыли

Аўтарытэтнае амерыканскае выданне The Washington Post выпусціла рэдакцыйную калонку пра палітычных зняволеных, якіх кінулі за краты на працяглыя турэмныя тэрміны за пасты ў Twitter ці Telegram.

Прычым размова не толькі пра Беларусь: практыкі татальнай цэнзуры, сачэння за людзьмі і прамую забарону на свабоду слова ў інтэрнэце назіраецца ў Мʼянме, Расіі, Кітаі, Іране, Кубе, Паўночнай Карэі, Турцыі, Егіпце і іншых недэмакратычных краінах.

Washington Post: Свабодныя краіны павінны дапамагчы дысідэнтам пазбегнуць дзяржкантролю дыктатур і зрабіць так, каб пра палітвязняў з гэтых краін не забыліся

«Калі турмы бітком набітыя тысячамі людзей, якія проста прайшліся па вуліцы ці адправілі твіт, рэпрэсіі больш не хаваюцца. Гэта яркі, пульсавалы сігнал аб тым, што свабода знаходзіцца ў гаротным становішчы», – піша WP.

У матэрыяле згадваецца вялікая колькасць беларускіх палітвязняў: Данута Пярэдня, Віктар Дзіброў, Марфа Рабкова, Адам Саўко, Ігар і Дар’я Лосік, Кацярына Хулхачыева, Алесь Бяляцкі ды іншыя.

У аўтарытарных краінах няма ніякай свабоды інтэрнэту, і пад рэпрэсіі за пасты ў сацсетках трапляюць найперш самыя прасунутыя маладыя людзі.

Выданне піша, што пратэстоўцам і дысідэнтам патрэбна дапамога свабодных краін, каб абысці дзяржаўны кантроль:

«Дэмакратычныя дзяржавы могуць распрацоўваць і распаўсюджваць праграмнае забеспячэнне для шыфравання, якое абароніць іх лічбавыя камунікацыі, а таксама інструменты, якія дазваляюць людзям абыходзіць урадавыя інтэрнэт-блакіроўкі і сачэнне».

На думку рэдакцыі, каб дапамагчы людзям у гэтых краінах, свабодныя краіны таксама павінны выкарыстоўваць усе дыпламатычныя рычагі, якія ў іх ёсць.

«Дыктатары павінны гучна і ясна пачуць, што жорсткія паводзіны не будуць апраўданыя або праігнараваныя. Кожная справа палітвязня – гэта пародыя на правасуддзе. Свабода слова, абʼяднанняў і перакананняў не зʼяўляецца злачынствам. Самы дзейсны адказ – прыцягнуць увагу да цяжкага становішча палітычных зняволеных і зрабіць так, каб пра іх не забыліся».

Папярэдні матэрыял
У Беларусь прылятаў Boeing C-17A Globemaster – былы борт ВПС ААЭ
Наступны матэрыял
Пасля закліку Францыі пакінуць Беларусь шэраг тэлеграм-каналаў пачалі пісаць, што «неадкладна пакінуць РБ» патрабуюць і Канада, і амбасада Бразіліі

Iншыя матэрыялы