Для ІП скасуюць падатак пры ССП у 5% (стане ад 13%), а спрошчанае падаткаабкладанне будзе даступнае толькі для пэўных арганізацый?

хв.

У рэдакцыю даслалі дакумент — праект «Аб зменах Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Адразу скажам, праект зменаў Падатковага кодэкса Беларусі яшчэ не апублікаваны, таму пацвердзіць сапраўднасць гэтага дакумента немагчыма.

Мы параўналі інфармацыю, што змешчана ў дадзеным дакуменце з актуальным Падатковым кодэксам Беларусі. Расказваем, якія новаўвядзенні прапісаныя ў дадзеным дакуменце.

Ст. 324 в документе проект «Об изменении Налогового кодекса Республики Беларусь».

 ▪️ІП, натарыусы і адвакаты больш не маюць права карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання (ССП), цяпер гэта рабіць могуць толькі арганізацыі

У актуальнай версіі Падатковага кодэкса ў артыкуле 324 сказана, што карыстацца ССП маюць права ІП, натарыусы, адвакаты і арганізацыі. У дадзеным дакуменце гэта права даецца толькі арганізацыям.

▪️Карыстацца ССП забараняецца арганізацыям, якія маюць філіялы

Гэта сказана ў п.2.3. арт.324. У актуальным Падатковым кодэксе такога пункта няма.

▪️З 2022 года ўсталёўваецца ліміт на карыстанне ССП – выручка не больш за 1 000 000 рублёў і колькасць работнікаў у штаце не больш за 15 чалавек

Гэта сказана ў п.2.6. арт.324. У актуальным Падатковым кодэксе такога пункта няма.

▪️ССП па адгрузцы з вядзеннем бухгалтарскага ўліку таксама больш няма, толькі па аплаце з вядзеннем у кнізе

Гэта сказана ў п.1. арт.333. У актуальным Падатковым кодэксе такога пункта няма.

▪️ССП з ПДВ (падатак на дадатковую вартасць) больш не існуе, толькі без ПДВ. Хто хоча быць плацельшчыкам ПДВ – той карыстаецца агульнай сістэмай падаткаабкладання

Артыкул 329 у дадзеным дакуменце: «Стаўка падатку пры спрошчанай сістэме вызначаецца ў памеры пяць (5) адсоткаў».

Такім чынам, калі ў актуальным Падатковым кодэксе для ІП стаўка 5% на ССП, то ў дадзеным дакуменце мінімальная стаўка 13% ад выручкі або 16%. Гэта значыць, падатак для ІП стане мінімум у 2,5 разы вышэй, чым цяпер.

Азнаёміцца ​​з дакументам можна тут

Папярэдні матэрыял
Хаб для перамяшчэння ў ЕС? Магчымы маршрут мігрантаў у Мінску
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Францыі. Коратка: пра што была размова

Iншыя матэрыялы