Сілавікі атрымалі несанкцыянаваны доступ да чат-бота Гаюна

3 хв.

На русском языке: Силовики получили несанкционированный доступ к чат-боту Гаюна

У выніку несанкцыянаванага ўваходу сёння раніцай быў атрыманы доступ да чата з ботам Гаюна, куды збіралася інфармацыя ад людзей.

Мы не ведаем, які аб’ём дадзеных мог быць выгружаны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ.
Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй.

Калі вы дасылалі інфармацыю, якая можа вас ідэнтыфікаваць, ці пісалі з акаўнтаў, якія могуць вас ідэнтыфікаваць, вы пад пагрозай.

Таксама настойліва рэкамендую ўсім, хто карыстаецца акаўнтам у тэлеграме працяглы перыяд, выдаліць яго і стварыць новы, і рэкамендуецца так рабіць хаця б раз у год.

У дадзены момант крытычныя ўразлівасці выпраўленыя, але я разумею, што, на жаль, мы не змаглі цалкам абараніць людзей.

З павагай, Антон Матолька.

UPD.

Каб адразу адказаць на ўсе паведамленні:

1. Уваход у чат з ботам адбыўся па старой спасылцы, створанай 2 сакавіка 2022 года.

2. На жаль у гэты момант у наладах чата не была ўключаная функцыя «схаваць паведамленні для новых карыстальнікаў». Будзь яна ўключаная — ніякага доступу ў губазіка не было б.

3. Чалавек, якога яны паказваюць на скрыншотах, не меў ніякіх доступаў са студзеня 2023 года.

Пасля ўваходу ў чат сёння ноччу была зроблена выгрузка гісторыі чата. Мы не ведаем, ці паспелі яны выгрузіць фота і відэа, але лепш прытрымлівацца найгоршага сцэнара.

Папярэдні матэрыял
Паўстанцы ў ДР Конга захапілі беларускія БПЛА «Беркут» і Су-25, які рамантавалі ў Баранавічах
Наступны матэрыял
Мінімум 1 «шахед» ноччу 5 лютага заляцеў у Беларусь

Iншыя матэрыялы