Хто можа стаяць за забойствам Віталя Шышова ва Украіне?

хв.

Издание Reform.by опубликовало расследование о связях убитого в Украине беларуского активиста Виталия Шишова. Его могли убить люди Коротких, который стоит за Белдомом в Украине и связан с десятком политических убийств

Дисклеймер: Это выжимка из текста @rfrm_io рекомендуем потратить время и прочесть полностью материал по ссылке.

В октябре 2020-го Виталий Шишов уехал в Киев и вступил в чат Беларуского дома в Украине, у истоков которого стояли беларусские активисты Вячеслав Сивчик и Елена Толстая. Но, по словам активистов, осенью произошел рейдерский захват организации.

После соучредителями БДУ стали Виталий Шишов и Родион Батулин — боец смешанных боевых искусств и приверженец неонацистских взглядов, которого называют «чугунным бойцом». Батулин служил в полке Нацгвардии «Азов», где его командиром был Сергей Малюта-Коротких по кличке Боцман.

Выданне Reform.by апублікавала расследаванне пра сувязі забітага ва Украіне беларускага актывіста Віталя Шышова. Яго маглі забіць людзі Кароткіх, які стаіць за Белдомам ва Украіне і звязаны з дзясяткам палітычных забойстваў

Дысклэймер: Гэта выцісканне з тэксту @rfrm_io рэкамендуем знайсці час і прачытаць матэрыял цалкам па спасылцы.

У кастрычніку 2020 года Віталь Шышоў з’ехаў у Кіеў і ўступіў у чат Беларускага дома ў Украіне, ля вытокаў якога стаялі беларускія актывісты Вячаслаў Сіўчык і Алена Тоўстая. Але, па словах актывістаў, восенню адбыўся рэйдарскі захоп арганізацыі.

Пасля сузаснавальнікамі БДУ сталі Віталь Шышоў і Радзівон Батулін — баец змешаных баявых мастацтваў і прыхільнік неанацысцкіх поглядаў, якога называюць «чыгунным байцом». Батулін служыў у паліцы Нацгвардыі «Азоў», дзе яго камандзірам быў Сяргей Малюта-Кароткіх па мянушцы Боцман.

Хто можа стаяць за забойствам Віталя Шышова ва Украіне?

Для разумення, што гэта за людзі, варта сказаць, што ў ліпені 2019 года Кароткіх, Батулін і яшчэ некалькі «азаўцаў» напалі на ахову экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Акрамя таго, Батуліна называюць і ахоўнікам Кароткіх, «чалавекам Боцмана».

Сяргей Малюта-Кароткіх — заступнік БДУ і чалавек за якім сотні трупаў

Юрыдычна Кароткіх не мае дачынення да дзейнасці БДУ, але кіраўнікі і многія актывісты Белдома досыць цесна з ім звязаныя.

Кароткіх служыў арміі РБ, а пасля два гады правучыўся ў школе КДБ. У пачатку 2000-х ён уваходзіў у склад беларускага аддзялення РНЕ — ультраправая нацыяналістычная ваенізаваная арганізацыя. Акрамя таго, яго падазраюць у працы на КДБ і ФСБ.

Характэрна, што ўсе, хто ваяваў з ім у АТО, адмовіліся казаць пра яго неананімна і апісваюць яго як жорсткага і «страшнага» чалавека, за якім цягнецца крывавы след.

Але ні да аднаго з забойстваў дачыненне Боцмана даказаць не ўдалося.

Магчыма, уся справа ў тым, што ў Кароткіх уплывовыя заступнікі, апошнім з якіх быў экс-кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў.

Кароткіх можа мець дачыненне да смерці Шарамета, Завадскага, Бябеніна і іншых беларусаў

Журналісты ўжо даўно заўважылі, што Сяргей Малюта-Кароткіх «праз дзіўны збег абставінаў» заўсёды побач з рэзананснымі палітычнымі забойствамі.

Да прыкладу, ён сябра і сваяк «алмазаўца» Валерыя Ігнатовіча. Менавіта Ігнатовіча асудзілі за выкраданне аператара Дзмітрыя Завадскага, калі ён стаў занадта нязручны беларускай хунце.

Сярод іншых палітычных забойстваў і нападаў, дзе ёсць сувязь з Кароткіх варта згадаць:

  • Напад на лідараў Хартыі’97 у 1999 годзе;
  • Забойства лідара РНЕ Беларусі Самойлава;
  • Дзесяткі забойстваў мігрантаў у Расіі пад камеру;
  • Смерць заснавальніка сайта charter97.org Алега Бябеніна;
  • Серыя дзіўных смерцяў байцоў «Азова» і іншых добраахвотнікаў АТО;
  • Забойства журналіста Паўла Шарамета;

БДУ цяпер: дапамога актывістам узамен на паслугі?

Прадстаўнікі дыяспары сказалі Reform.by, што іх насцярожвала мяжа паміж дапамогай і крыміналам ў Белдоме.

Наўзамен на дапамогу з ВНЖ арганізацыя абавязвала ўдзельнічаць ва ўсіх акцыях, якія арганізуе Белдом і Кароткіх. Акрамя таго, некаторыя беларускія актывісты наўзамен на дапамогу былі ўцягнутыя ў крымінальныя схемы Кароткіх звязаныя з кантрабандай і нелегальным абаротам зброі.

Reform.by піша, што пасля адстаўкі Авакава справы Кароткіх рэзка пагоршыліся і гучная гібель паплечніка хутчэй на руку Боцману, чым на шкоду. Паказальна і тое, што Белдом адразу пачаў меркаваць, што Шышова забіў КДБ.

Але ёсць адна дэталь: у чэрвені, калі Шышоў заўважыў за сабой сачэнне, Батулін параіў яму заявіць у паліцыю. А пасля гэтага сказаў:

«Каб, калі цябе б завалілі, не сказалі, што гэта Боцман мяне падаслаў. Каб усім было зразумела, што гэта гэбня працуе», — «пажартаваў» Батулін.

Прачытаць матэрыял цалкам можна тут.

P.S. У нас няма падстаў не верыць інфармацыі Reform.by. Мы не рэкамендуем вам звяртацца па дапамогу ў Беларускі Дом ва Украіне і нейкім чынам звязвацца з гэтымі людзьмі.

Зяленскі сказаў, што возьме справу на асабісты кантроль, але давайце ўспомнім, што з часу забойства журналіста Паўла Шарамета прайшло ўжо 5 гадоў. Будзьце асцярожныя!

Сяргею «Боцману» Кароткіх прад'яўлена абвінавачанне ў забойствах у Расіі

Дапоўнена 24 жніўня 2021 года.

Вядомы сваімі неанацысцкімі поглядамі Сяргей Кароткіх, грамадскі дзеяч і адзін з экс-камандзіраў украінскага палка «Азоў», стаў фігурантам крымінальнай справы ў Расіі. Яму завочна прад’яўлена абвінавачванне ў забойствах па матывах нацыянальнай нянавісці, паведамляе «Маскоўскі камсамолец» са спасылкай на прадстаўніка Басманнага суда Масквы.

Хто можа стаяць за забойствам Віталя Шышова ва Украіне?

Следчы камітэт РФ абвінавачвае Сяргея Кароткіх — ён жа Малюта, ён жа Боцман — у злачынстве па трох пунктах часткі 2 арт. 105 КК РФ. Яму прад’яўлена абвінавачванне ў забойстве дзвюх і больш асоб, здзейсненым арганізаванай групай па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай нянавісці.

Даведацца больш

Папярэдні матэрыял
Зліў. У Пружанскім РАУС пагражаюць жанчыне, што ў яе забяруць дзяцей і забароняць выезд з Беларусі
Наступны матэрыял
«На Акрэсціна захацеў?»: гісторыя хлопца, які засняў ябацек на Уруччы

Iншыя матэрыялы