Маналог. Умовы працы на МТЗ і магчымыя прычыны гібелі рабочага ў кавальскім цэху

3 хв.

Учора на МТЗ загінуў рабочы Аляксандр Трушчанка. МНС піша, што паведамленне аб здарэнні паступіла ў 16:28. Яго заціснула паміж сценкамі драбеметнага барабана ў кавальскім цэху. Прычынай здарэння называюць парушэнне правілаў бяспекі загінулым.

Пасля гэтага выпадку нам напісаў былы калега Аляксандра і распавёў, што гэта не першы смяротны зыход у кавальскім цэху. А колькасць выпадкаў, калі людзі заставаліся без канечнасцяў, і зусім злічыць немагчыма.

«Працаваў на МТЗ амаль 14 гадоў. У кузні ўсё трымаецца на добрым слове, у прынцыпе, як і на ўсіх дзяржпрадпрыемствах па РБ. Чалавека, які загінуў, звалі Аляксандр Трушчанка — добры хлопец, скажам так, прытрымліваўся сваіх прынцыпах. Як ва ўсіх — былі і плюсы і мінусы».

Маналог. Умовы працы на МТЗ і магчымыя прычыны гібелі рабочага ў кавальскім цэху

«Парушэнне тэхнікі бяспекі ідзе па ўсім заводзе, усё трымаецца на добрым слове, як і на ўсіх заводах, хутчэй за ўсё. Гэта адна з прычын, чаму я сышоў з дзяржпрадпрыемства. Сам я працаваў у кузні МТЗ, там дзе і загінулы. Рабочыя ў большасці выпадкаў маўчаць, а потым вось такі выпадак бударажыць, СК журналы тэхнікі бяспекі трасуць на ўсе інструктажы і подпісы. А ён-та (Аляксандр Трушчанка), хутчэй за ўсё, проста калезе хацеў дапамагчы, а ў выніку прыціснула плітой засланачнай ад драбемета.

Цяпер будуць шукаць казла адпушчэння, знойдуць, хутчэй за ўсё начальніка ўчастка вінаватым, але чалавека не вернеш. Па факце, як у Ісікавы — рыба гніе з галавы. Халатнасць ёсць і была на заводах. Толькі за мой час працы ў кавальскім цэху МТЗ і пасля сыходу — гэта ўжо другі смяротны зыход. Я не лічу колькі людзей атрымала траўмы за перыяд маёй працы там. Як правіла, у кузні гэта страта канечнасці: палец, кістка, рука, вока. Гэта яшчэ не трапляе ў каналы, як там карэты хуткай вязуць рабацяг са стратай прытомнасці, калі на вуліцы +30° або +35°, а на працоўных месцах усе 70-100°С. Праца там рабская, а ўмовы даваенныя, як і абсталяванне, якому больш за 100 гадоў (і гэта я не гіпербалізую). Асабіста на маім участку, дзе працаваў, да гэтага часу ёсць абсталяванне, на якім яшчэ ў Першай сусветнай немцы гільзы штампавалі для снарадаў».

У сацсетках людзі таксама пішуць, што прычынай смерці магло стаць парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі, якія на заводзе не выконваюцца і пакідаюць спачуванні родным і блізкім Аляксандра.

В соцсетях люди также пишут, что причиной смерти могло стать нарушение правил ТБ, которые на заводе не соблюдаются и оставляют соболезнования родным и близким Александра.

Папярэдні матэрыял
Чаму беларусы не перастануць атрымліваць зарплаты ў канвертах?
Наступны матэрыял
МВФ вылучыў Беларусі больш за $900 млн

Iншыя матэрыялы