На русском языке:
«Реальная статистика выше в десятки раз». Беларусские медики о 4-й волне COVID-19
Учора Святлана Ціханоўская правяла гадзінны стрым аб эпідэміі каранавіруса ў Беларусі, спосабах зберагчы здароўе і атрымаць кансультацыю доктара анлайн. Спікеры абмеркавалі рэальную сітуацыю з каранавірусам у краіне, выкрылі статыстыку Міністэрства аховы здароўя і адказалі на пытанні гледачоў. Motolko.help запісаў галоўныя тэзісы.
Каардынатар фонду медсалідарнасці Андрэй Ткачоў:
- 4-я хваля каранавіруса аказалася самай цяжкай. І, на жаль, ахова здароўя Беларусі не атрымала неабходных высноў з першых трох хваляў, таму сітуацыя вельмі кепская.
- Нават па абрывачнай інфармацыі з асобных бальніц мы бачым, што статыстыка Міністэрства аховы здароўя цалкам сфальсіфікаваная. Рэальная статыстыка захворвання і смяротнасці вышэй афіцыйнай у дзясяткі разоў.
- Пры гэтым у разгар эпідэміі звальняюць высокакваліфікаваных медыкаў за лайкі і каментары. Па нашай інфармацыі, Міністэрства аховы здароўя вядзе чорны спіс медыкаў, з якімі не працягваюць кантракты, звальняюць, паніжаюць на пасадзе.
- Праз недавер да дзяржавы многія беларусы не хочуць рабіць прышчэпку «Спутнікам». Хоць гэта добрая, рабочая вакцына, гэтак жа, як і кітайскі Sinopharm.
Лідар дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская:
- Улічваючы недавер беларусаў да даступных вакцын, з сакавіка мы размаўлялі з COVAX і Еўрапейскай камісіяй, яны былі гатовыя даць еўрапейскія вакцыны ў Беларусь, але дапамога была адвергнутая. Мы працягваем спрабаваць прыцягнуць вакцыны ў Беларусь, але гэта вельмі складана.
Доктар, былы клінічны фармаколаг 6 гарадской клінічнай бальніцы Мінска Вольга Садоўская:
- Калі падчас першай хвалі грамадзянская супольнасць дапамагала лекарам, то зараз немагчыма арганізаваць ініцыятыву, каб гэта было бяспечна і эфектыўна.
- Лекары навучыліся лячыць пацыентаў, але тэхнічнага забеспячэння і формакалагічнай падтрымкі не хапае. І ў гэтых умовах лекар застаецца бездапаможным.
- Па факце, беларусы ўжо даўно не атрымліваюць планавую хірургічную дапамогу. Аддзяленні клінік перапрафіляваныя пад інфекцыйныя ў сувязі з COVID-19, таму чаргі на тое, каб паставіць пратэз на тазасцегнавыя суставы можна чакаць год ці два.
- За апошнія два тыдні ў Беларусі памерлі 4 цяжарныя жанчыны, якія неўзабаве мусілі нарадзіць дзіця. Гэтая страшная трагедыя сведчыць пра тое, што сістэма працуе на ізнос.
- Кавідныя надбаўкі ў лекараў захаваліся ў поўным аб'ёме, але сістэма фарміравання заробкаў непразрыстая.
- Вакцыны, даступныя ў Беларусі, эфектыўныя і бяспечныя. Іх увядзенне ні разу не прывяло да летальнага або цяжкага зыходу. Зараз вакцынацыя – гэта спосаб прадухіліць не столькі хваробу, колькі яе цяжкія або смяротныя наступствы.
Лекар, прадстаўнік праекта тэлемедыцыны «еЗдароўе» Уладзімір Свіркоў:
- Вялікая колькасць медычных пытанняў не мае патрэбы ў вочным прыёме. На нашай платформе людзі могуць атрымаць кансультацыю online на працягу 5-10 хвілін, без таго, каб прастаяць доўгую чаргу ў паліклініцы, заразіцца COVID або заразіць іншых.
- Платформа была створаная для дапамогі рэпрэсаваным лекарам, якіх не бяруць на працу ў Беларусі, таму што яны патрапілі ў чорны спіс Міністэрства аховы здароўя або былі вымушаныя з'ехаць за мяжу. Але мы бяром у ініцыятыву ўсіх лекараў. Многія ўжо даўно жывуць і працуюць за мяжой, але хочуць дапамагаць пацыентам з Беларусі.
- На нашай платформе любы пацыент можа атрымаць дапамогу бясплатна.
- Мы не плоцім заробак лекарам, але прапануем пацыентам рабіць ахвяраванні, якія трапляюць у фонд медсалідарнасці і адтуль размяркоўваюцца, у тым ліку, нашым работнікам.