«Турысты з Ірака а 2 гадзіне ночы грукаліся ў дзверы». Замежнікі пра «гасцей» мінскіх гатэляў

7 хв.

На русском языке: «Туристы из Ирака в 2 часа ночи ломились ко мне в дверь». Иностранцы о «гостях» минских отелей

«Турысты з Ірака а 2 гадзіне ночы грукаліся ў дзверы». Замежнікі пра «гасцей» мінскіх гатэляў

Апошнія паўгода Мінск літаральна кішыць гасцямі з арабскіх краін, іх заўважаюць на вуліцах, у крамах і, натуральна, у гатэлях і гасцініцах. Мы вырашылі прааналізаваць, што пішуць замежнікі пра паводзіны гасцей з арабскіх краін у гатэлях Мінска, а заадно скласці спіс гасцініц, дзе тыя самыя «госці» былі заўважаныя.

Усе каментары прыведзены ў перыяд 15.09 — 3.10, што дазваляе скласці дастаткова актуальны спіс.

Гатэль Юбілейны (праспект Пераможцаў, 19)

Цана за ноч: ад $38

«Турысты з Ірака а 2 гадзіне ночы грукаліся ў дзверы». Замежнікі пра «гасцей» мінскіх гатэляў

Водгук на знаходжанне ў гатэлі Юбілейны ад турыста з Ізраіля

«Вельмі шумна з-за гасцей з краін блізкага Усходу»;

Многія госці гатэля адзначаюць, што некаторыя пастаяльцы паляць у нумарах, пах тытунёвага дыму стаіць у калідорах, ды і сама абстаноўка ў гатэлі «саўковая».

«Пах цыгарэтнага дыму. Многія пастаяльцы грэбуюць забаронай на курэнне, таму хацелася б перасцерагчы людзей, асабліва адчувальных да падобных пахаў, ад наведвання гэтага гатэля. Сама па сабе абстаноўка даволі савецкая. У абодвух нумарах, якія мне давялося займаць, былі праблемы з дзвярыма ў ванным пакоі. Не вельмі крытычна, але ўсё ж. Не заўсёды была вада ў кулеры на паверсе. У сувязі з гэтым вельмі хацелася чайнік у нумары».

 

Гатэль Мінск (праспект Незалежнасці, 11)

Цана за ноч: ад $45

«Турысты з Ірака а 2 гадзіне ночы грукаліся ў дзверы». Замежнікі пра «гасцей» мінскіх гатэляў

Госць гатэля распавёў, што «турысты» з Ірака ламіліся да яго ў нумар а 2-ой гадзіне ночы

«Нумар стары, знаходзіцца на 4 паверсе. Усю ноч быў рух на паверсе. Адміністрацыя ўсё бачыць, але нічога не робіць. Сказалі міліцыю выклікайце. Шмат «турыстаў» з Ірака са сваёй культурай пражывання. А 2-ой гадзіне ночы ламіліся ў дзверы «турысты»;

«Інтурысты з блізкага Усходу паляць у суседніх нумарах».

Гасцініца Беларусь (вул. Старажоўская, 15)

Цана за ноч: ад $48

  • «Проста ашаламляльная колькасць арабамоўных таварышаў, чые жонкі і дзеці ў дзённы час «паркуюцца» у кустах парку, а начуюць у цяпле нумароў гатэля»;
  • «Шмат прыезджых з усходніх краін, паляць у нумарах, паверх пракураны цалкам, усё цягне ў нумар. Прасілі паверх вышэй, далі 5 паверх, магчыма, не было вольных нумароў».

IT Time Hotel (вул. Купрэвіча, 4)

Цана за ноч: ад $24

«Турысты з Ірака а 2 гадзіне ночы грукаліся ў дзверы». Замежнікі пра «гасцей» мінскіх гатэляў

Водгук госця на размяшчэнне ў гатэлі IT Time Hotel

«Проста куча быдла не славянскай знешнасьці, аралі, смярдзелі, ляжалі прама на падлозе — гэта быў проста ***** [вельмі дрэнна — рэд.]! Падумаў, што гэта ўсё толькі ўнізе, але не. Па выніку ў раёне 00:30 не вытрымаў і ў бялізне выйшаў на калідор з нумара, каб заткнуць гэтых **** [гасцей з арабскіх краін — рэд.], якія проста паадчынялі ўсе нумары і вырашылі, што калідор ноччу — месца для свецкіх гутарак на ўсё горла. Па выніку, адвесіўшы самому актыўнаму штурхяля, усе разбегліся па нумарах. Раніцай, спытаў у адміністратара: «У Вас тут перавалачная база мігрантаў на Еўропу?», а яна толькі адвяла позірк і сказала, што ўсё ўзгоднена з кіраўніцтвам. Думаю, гэта мой апошні раз у гэтай гасцініцы!!!».

Гасцініца Спорт-тайм (вул. Мястроўская, 2)

Цана за ноч: ад $24

  • «Насцярожвае вялікая колькасць людзей арабскай знешнасці не падобных да спартсменаў. Ручнік памянялі, але ён быў з дзіркай».

Willing Hotel (вул. Леніна, 50)

Цана за ноч: ад $48

  • «У гатэлі былі арабы, якія крычалі па начах, ламіліся нагамі адно аднаму ў дзверы. Спаць было проста немагчыма! Прыборкі ў нумары не было ўвогуле! Гэта нейкі жах»;
  • «Не спадабалася, што ў гасцініцы вельмі шмат арабаў не зразумелага паходжання. Усе паляць, плююцца… Кажуць, што гэта бежанцы, але на мой погляд гэтае пытанне трэба адміністрацыі неяк вырашаць. Нічога асабістага да арабаў не маю, але неяк не па сабе…».

Дадатковая інфармацыя ад чытачоў тэлеграм-канала «МатолькаДапамажы»:

  • «У гатэлі Арбіта няма вольных месцаў праз тое, што тут таксама цэлы гатэль заселены іракцамі, афганцамі і г.д.»
  • «У гасцініцы Агат яшчэ былі на мінулым тыдні»
  • «Мігранты яшчэ пражываюць у апартгатэлі Камфорт па вул. Шчорса 1А, кожны вечар прывозяць іх з вялікімі сумкамі»
  • «Мігранты таксама жывуць у гатэлі Чыжоўка-арэна»
  • «Гатэль IBB. За апошнія пару тыдняў іх стала тут больш»
  • «У гасцініцы Турыст некалькі ўсходніх сем’яў»
  • «Назіраў карціну, як бус на расійскіх нумарах прывёз групу мігрантаў арабскай знешнасці. Выгрузіліся з бауламі і накіраваліся ў гасцініцу Garni, што каля камсамольскай»
  • «Натоўпы мігрантаў ходзяць і каля гасцініцы Спадарожнік на вуліцы Чкалава ў Мінску»
  • «Бачыў сям’ю з 5 чалавек, якія былі ў ста метрах ад гасцініцы Алмаз (вул. Герасіменкі) і ішлі ў процілеглы ад яе бок. Спачатку падумаў, што цыганы, але ў нашым мікрараёне цыганы неяк больш ярка апранаюцца, тут жа больш цёмныя колеры»
  • «У гасцініцы Спадарожнік іх вельмі шмат, ужо некалькі месяцаў кожную нядзелю еду міма і там натоўп іракцаў ці сірыйцаў»
  • «Шмат «турыстаў» з Ірака ў Арбіце каля ст.м Пушкінская. Гатэль, у якім ад сілы па вечарах два акна былі запаленыя, мабыць зараз нядрэнна зарабляе»
  • «Імпартныя размешчаныя яшчэ і ў Бонгатэлі (насупраць Кальварыі). Летам бачыў, як яны мыюцца пад калонкай на Кальварыі»
  • «Гасцініцу Планета забылі. Там натоўпы ўвесь час»
Папярэдні матэрыял
Перастрэлка на Якубоўскага: забіты супрацоўнік КДБ і жыхар дома
Наступны матэрыял
Хто з беларусаў згадваўся ў афшорных уцечках «Панамскага архіва» і дзе яны зараз?

Iншыя матэрыялы