На русском языке:
Как передвигался ЗРК С-300 по территории Беларуси 28-29 июня
Апошнія некалькі дзён прыходзіць шмат паведамленняў пра перамяшчэнні зенітна-ракетнага комплексу С-300 па тэрыторыі Беларусі. На дадзены момант вядома, што С-300 базуюцца ў 2-х месцах: пад Ваўкавыскам і пад Мядзелам. А таксама дзесьці паміж Драгічынам і Іванава.
Храналогія, дзе і калі былі заўважаныя ЗРК апошнімі днямі:
28 чэрвеня
18:00 – ЗРК С-300 рухаецца па М1 ад Мінска ў бок Лагойска і Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»
21:00 – Ідуць па М2 у бок Мінска
21:30-23:00 – рухаюцца па МКАД-2 у бок Р28
29 чэрвеня
04:30 – Выязджаюць з Гродна ў бок Р44
08:30 – Іншая калона едзе з Брэста ў бок Кобрына па М1
10:00 – Яшчэ адзін ЗРК з Гродна ў бок Р44
11:00 – Яшчэ адну калону заўважылі ў Пухавіцкім раёне каля г.п. Свіслач
22:30 – С-300 спыніліся ў Мядзельскім раёне паміж вёскамі Баяры і Кулікі.
Калі бачыце нейкую падазроную актыўнасць вайскоўцаў, паведаміце ў бота @Motolko_bot.