На русском языке:
Марс — 304, Nestle — 1645. Сколько рекламы на госТВ закупают мировые компании?
Дадзены спіс складзены на аснове аналізу ўсёй рэкламы на дзяржаўных тэлеканалах ў межах аднаго тыдня лютага.
У спісе 85 кампаній, сярод іх ёсць і нямала гандлёвых сетак, да прыкладу Green, у якім у сакавіку 2021 года актыўна праходзілі ператрусы. Больш за ўсё рэкламы на ТБ закупляюць шырокавядомыя брэнды, так у лідэрах па закупках рэкламы кампанія Netstle. Толькі за адзін тыдзень мы налічылі 1 645 паказаў рэкламы прадукцыі пад гэтым брэндам. А вось, што тычыцца мабільных аператараў, то на ТБ рэкламу дае толькі МТС.
Варта сказаць і пра рэкламу брэндаў кампаніі Mars, якая была паказана на дзяржаўным тэлебачанні 304 разы за тыдзень. Вядомы вытворца батончыкаў Snickers, Twix, Bounty і многіх іншых заняў другое месца сярод міжнародных кампаній па ліку паказаў рэкламы на дзяржаўным ТБ.