На русском языке:
Как в Беларуси уничтожают гражданское общество
Рэдакцыя motolko.help сабрала інфармацыю пра недзяржаўныя арганізацыі, якія па рашэнні суда павінны быць ліквідаваныя. Іх колькасць пастаянна расце.
Па стане на 5 кастрычніка 2021 года, у Беларусі ліквідуюць:
- 154 установы;
- 75 общесвенных аб’яднанняў;
- 9 фондаў;
- 5 асацыяцый.
Калі казаць пра статус, у якім знаходзяцца ўсе гэтыя арганізацыі, то карціна наступная:
- 177 знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі;
- 48 судовых працэсаў аб ліквідацыі;
- 12 выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістра;
- 6 судоў аб прыпыненні дзейнасці.
Першым у спісе ліквідаваных арганізацый значыцца інфармацыйна-кансалтынгавая ўстанова «Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзеяч»» — гэта 1 ліпеня 2021 года. Ужо праз месяц колькасць такіх арганізацый будзе 128. Да 1 верасня — 199. Лічба працягвае расці.
Знішчэнне арганізацый па рэгіёнах:
- 116 — Мінск;
- 43 — Мінская вобласць;
- 26 — Гродзенская вобласць;
- 24 — Віцебская вобласць;
- 15 — Брэсцкая вобласць;
- 12 — Магілёўская вобласць;
- 7 — Гомельская вобласць.
У спісе ліквідуемых — самыя розныя арганізацыі: дабрачынныя, сацыяльныя, экалагічныя, праваабарончыя, журналісцкія, спартыўныя, літаратурныя, нават дзіцячы хоспіс. Хваля рэпрэсій пракацілася, здаецца, па ўсіх сферах грамадства. Зачыняюцца моладзевыя аб’яднанні аўтааматараў, краязнаўчыя арганізацыі, арганізацыі для падтрымкі бізнэсу, кінамайстэрні, турыстычныя і велаклубы, этнічныя клубы і многія іншыя.
Падрабязней пра гэта можна даведацца з нашай інфаграфікі.