БРЦ: Беларускія кампаніі пастаўляюць заходнія чыпы расійскаму ВПК у абыход санкцый

5 хв.

На русском языке: БРЦ: Беларусские компании поставляют западные чипы российскому ВПК в обход санкций

Беларускі расследавальніцкі цэнтр высветліў, што за апошнія 2 гады беларускія кампаніі прадалі расійскім прадпрыемствам мікрасхем на $125+ млн., з іх $400 тыс. — гэта перапродаж камплектуючых заходняй вытворчасці ў абыход санкцый.

Гаворка пра 10 000 мікрасхем вытворчасці розных кампаній з ЗША, Германіі, Фінляндыі, у тым ліку чыпаў ад Intel, якія ў РФ выкарыстоўваюць як кампаненты знішчальнікаў Су-35С, Су-34, БПЛА «Карсар» і ракет «Калібр». Адзначым, што раней СМІ неаднаразова пісалі, што мікрасхемы заходняй вытворчасці масава пастаўляюцца ў РФ і праз Кітай.

Расследавальнікі высветлілі, што пастаўкай заходняй мікраэлектронікі для расійскага ВПК займаюцца беларускія кампаніі:

  • ТАА «Алексвіт Лтд» (уладальнік Сяргей Барысюк — экс-намеснік старшыні Дзяржмыт камітэта РБ, а сама кампанія звязана з Шэйманам);
  • ТАА «Лагістычная Кампанія Усход» (уладальнік Аляксей Мацвееў — па словах БРЦ, звязаны з праўладным бізнесменам Цяцерыным);
  • ТАА «ОФС-Экспарт» (звязана з праўладным бізнесменам Шакуціным);
  • ТАА «Гандлёвы дом Экспартгандаль» (звязана з праўладным бізнесменам Зайцавым);
  • ТАА «СД Электра»;
  • ТАА «Першы Кантынент».

Карэспандэнты БРЦ звязаліся з гэтымі кампаніямі, і да прыкладу, у «Алексвіт ЛТД» пацвердзілі, што без праблем даставяць мікрасхемы з ЕС у РФ, але адзначылі, што яны возьмуцца толькі за вялікія аб’ёмы (машына або цэлы кантэйнер чыпаў).

Расследавальнікі таксама назвалі і шэраг пакупнікоў гэтых мікрасхем у РФ – гэта расійскія кампаніі ТАА «Балтэлектрон», ТАА «Стаут» і ТАА «Грын-Чып», сярод кліентаў апошняй фігуруе прадпрыемства ВПК РФ – НВА «Алмаз». А кліентам вышэйзгаданага «Стаут» з’яўляецца ТАА «Фрэгат», які напрамую працуе з АТ «Канцэрн «Калашнікаў»», «Ростех», «Раскосмас» і «Алмаз-Антэй».

Падрабязней можна азнаёміцца ​​тут.

Папярэдні матэрыял
БРЦ: Лукашэнка атрымаў 200 000 м² зямлі на беразе Чорнага мора ў акупаванай Абхазіі
Наступны матэрыял
У 2022 УС РФ вывозілі палонных украінцаў у фільтрацыйны лагер у Нароўлі. Там людзей катавалі, туды ж прыязджалі прапагандысты з НТВ, - расследавальнікі

Iншыя матэрыялы