Кампанія Motorola Solutions паставіла МУС радыёстанцый на $1 500 000?

Motorola
3 хв.

Амерыканская кампанія Motorola Solutions не спыніла супрацоўніцтва з беларускімі сілавікамі пасля жніўня 2020 года, а нават, падобна, павялічыла. Гэта відаць па вялікай колькасці тэндараў на сайце дзяржзакупак, заказчыкам якіх выступае Дэпартамент фінансаў і тылу МУС Рэспублікі Беларусь.

Кампанія Motorola Solutions паставіла МУС радыёстанцый на $1 500 000?

Непасрэдна кампанія Motorola Solutions у таргах не фігуруе, усё адбываецца праз афіцыйных дыстрыб’ютараў кампаніі, адзін з іх — ТАА «Фрэндлі», які напісаў на сваім сайце: «У нас можна купіць рацыю ад амерыканскага вытворцы Motorola Solutions, афіцыйным прадстаўніком якога мы з’яўляемся».

Кампанія Motorola Solutions паставіла МУС радыёстанцый на $1 500 000?

Атрымліваецца, кампанія Motorola Solutions у курсе, каму і куды пастаўляе абсталяванне.

Акрамя ТАА «Фрэндлі» ў тэндарах на закупку абсталявання для Дэпартамента фінансаў і тылу МУС РБ фігуруюць кампаніі ТДА «Акміт» і ANICO Communication Trading and Servicing Ltd, што зарэгістраваная ў Венгрыі.

Кампанія Motorola Solutions паставіла МУС радыёстанцый на $1 500 000?

Рэдакцыя motolko.hepl мае інфармацыю як мінімум пра чатыры закупкі са жніўня 2020 года для патрэб МУС:

  • 26.10.2020 — закупка лічбавых радыёстанцый на суму 71 000 рублёў;
  • 13.11.2020 — закупка радыёстанцый на суму 220 400 рублёў;
  • 12.12.2020 — закупка бяздротавых гарнітур на суму 325 000 рублёў;
  • 24.02.2021 — закупка радыёстанцый на суму 3 872 065 рублёў.

У большасці выпадкаў гэта імкнуцца старанна схаваць. Зразумець, што гаворка ідзе менавіта пра Motorola Solutions можна, у тым ліку, па ўнутраных дакументах таргоў, дзе адной з умоў пастаўкі з’яўляецца сумяшчальнасць «новых» радыёстанцый з радыёстанцыямі Motorola.

Кампанія Motorola Solutions паставіла МУС радыёстанцый на $1 500 000?

Таксама кампанія забяспечвае беларускіх сілавікоў абсталяваннем для сачэння за радыёсігналамі ў шырокім дыяпазоне, антэнамі схаванага нашэння, батарэямі да іх і г.д.

Да прыкладу, у сакавіку 2020 года МУС закупляла:

  • арыгінальныя шырокапалосныя антэны з магчымасцю прыёму навігацыйных сігналаў PMAD4147A Motorola;
  • арыгінальныя ¼-хвалёвыя шырокапалосныя антэны на магнітнай аснове HAD8437A Motorola;
  • арыгінальныя антэны на магнітнай аснове PMAN4010A Motorola;
  • арыгінальныя мікрафоны-маніпулятары RMN5052A Motorola;
  • арыгінальныя мікрафоны RMN5054B;
  • трохдротавыя аўдыягарнітуры чорнага колеру з акустычнымі трубкамі PTE-885 М09.

І гэта не поўны спіс толькі адной закупкі.

Кампанія Motorola Solutions паставіла МУС радыёстанцый на $1 500 000?

Тое што кампанія ведае, куды пастаўляе сваю прадукцыю, пацвярджаецца і тым, што яны не ідуць ні на які кантакт з прадстаўнікамі беларускай дыяспары.

Папярэдні матэрыял
Ці пастаўляе Беларусь зброю ў М'янму?
Наступны матэрыял
Кампанія Supermicro пастаўляе абсталяванне для КДБ?

Iншыя матэрыялы