«Падманваў інвалідаў і фатаграфаваўся з Гайдукевічам» Хто такі Віталій Панцялейка?

Мінск-Навіны
10 хв.

In English: «He deceived disabled people and took pictures with Gaidukevich». Who is Vitaly Panteleyko?
На русском языке: «Обманывал инвалидов и фотографировался с Гайдукевичем». Кто такой Виталий Пантелейко?

Рэдакцыя motolko.help высветліла, што сябра ЛДПБ, дырэктар Цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы Ленінскага раёна і ІТ-бізнэсмэн Віталій Панцялейка з 2011 па 2020 гг. займаўся махлярствам — пераконваў інвалідаў і пажылых людзей прадаваць сваю нерухомасць, абяцаючы палепшыць ім жыллёвыя ўмовы. На справе ж — пакідаў людзей без жылля і грошай, за гады скраўшы больш за $400 000.

Як СК затрымаў махляра і нікому не распавёў, хто ён такі?

У верасні 2021 года УСК па Мінску паведаміла аб узбуджэнні крымінальнай справы аб махлярстве ў асабліва буйным памеры, звязанай, у тым ліку, з купляй-продажам нерухомасці. 45-гадовы мужчына падмануў як мінімум 25 грамадзян у перыяд 2011-2020 гг, завалодаў іх маёмасцю і грашовымі сродкамі ў памеры больш за $400 000.

«Падманваў інвалідаў і фатаграфаваўся з Гайдукевічам» Хто такі Віталій Панцялейка?

Фота злачынцы апублікаванае на сайце УСК 16 верасня 2021 г. / sk.gov.by

Па даных УСК, абвінавачаны шукаў уласнікаў сталічных кватэр або прыватных дамоў з ліку людзей, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і пераконваў іх прадаць сваё жыллё, каб атрымаць больш таннае за горадам і розніцу ў кошце. У выніку ахвяры заставаліся без грошай і жытла. Толькі адзінкам ён даў малапрыдатныя для пражывання будынкі без выгод у сельскіх населеных пунктах або прытоны ў сталіцы. А атрыманыя такім спосабам грошы махляр траціў, у тым ліку ў ігральных установах.

Характэрна, што ведамства не назвала прозвішча і імя злачынцы, аднак паведаміла, што на момант публікацыі ён ужо быў затрыманы.

Віталій Панцялейка — чыноўнік, махляр і сябра ЛДПБ?

У сацсетках удалося знайсці чалавека, які знешне дзіўна падобны да затрыманага. Завуць яго Віталій Панцялейка, на ягонай старонцы ў VK сказана, што ў 1998 ён скончыў Акадэмію МУС.

«Падманваў інвалідаў і фатаграфаваўся з Гайдукевічам» Хто такі Віталій Панцялейка?

Старонка VK Віталія Панцялейкі / motolko.help

Капнуўшы крыху глыбей высветлілася, што Віталь Мікалаевіч Панцялейка да затрымання з’яўляўся дырэктарам Цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы Ленінскага раёна, пра што сведчыць публікацыя агенцтва «Мінск-Навіны», дзе ён расказваў аб развіцці спартыўнай інфраструктуры ў раёне.

Па стане на 19 снежня, на сайце адміністрацыі Ленінскага раёна сказана, што дырэктарам цэнтра з’яўляецца ўжо іншы чалавек — Навуменка Павел Яўгенавіч.

«Падманваў інвалідаў і фатаграфаваўся з Гайдукевічам» Хто такі Віталій Панцялейка?

Віталій Панцялейка, дырэктар цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы Ленінскага раёна / «Минск-Навіны»

Таксама ёсць інфармацыя, што ў сакавіку 2021 года Панцялейка ўдзельнічаў у пасадцы дрэў уздоўж вуліц Пташука і Турава ў жылым раёне Лошыца. На гэтым публікацыі ў СМІ пра яго сканчваюцца.

Трохі больш можа расказаць яго старонка ў Facebook. На некалькіх фота Панцялейка стаіць побач з кіраўніком Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПБ) Алегам Гайдукевічам. І як піша сам Гайдукевіч у адным з постаў, Панцялейка з’яўляецца сябрам ЛДПБ. Разам з ім ён наведваў Гродзенскі аблвыканкам, сустрэчу з жыхарамі інтэрната Станкабудаўнічага завода ў Мінску і нават дэбаты на «Беларусь 1».

Махляр і ІТ-бізнэсмэн?

Плюс, таксама ўдалося даведацца, што чыноўнік і махляр Віталій Панцялейка — яшчэ і бізнэсовец. У адной са сваіх сацсетак ён піша, што з 2018 года з’яўляецца дырэктарам беларускай кампаніі ТАА «СКУЛ ДАЙРЫ», зарэгістраванай па адрасе: г. Мінск вул. Рыбалка, 16. На дадзены момант яна знаходзіцца ў працэдуры банкруцтва. Ён таксама з’яўляўся дырэктарам кампаній ТАА «Джэнерал Тэх» (знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі) і ТАА «ВНПД-стар» (ліквідаваная). А таксама меў 10% кампаніі ТАА «СКУЛ БУК», якая таксама знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

У інтэрнэце можна знайсці інфармацыю, што другім дырэктарам кампаніі «СКУЛ ДАЙРЫ» з’яўляўся Ігар Савасцьянчык. Кампанія займалася распрацоўкай сістэмы электронных школьных дзённікаў ediary.by, праўда ў 2017 годзе назва праекта змянілася на Знай.бай і зараз пры спробе зайсці на стары сайт адбываецца рэдырэкт.

Цікава, што долю ў кампаніі «СКУЛ ДАЙРЫ» мела эстонская Digital Blossom OÜ, якая была зарэгістраваная ў Таліне і на дадзены момант ужо ліквідаваная. На адным з эстонскіх рэестраў сказана, што ў кіраўніцтве гэтай кампаніі былі Уладзіслаў Герчыкаў (заснавальнік вядомай ІТ-кампаніі Bamboo Group) і нехта Ihar S. цалкам магчыма, што гэта менавіта Ігар Савасцьянчык.

Сёння Знай.бай з’яўляецца праектам Bamboo Group. З матэрыялу выдання dev.by 2019 года вядома, што Знай.бай вырас «са сланцаў праграмістаў», па словах брэнд-дырэктара Знай.бай Аляксандра Цеплякова, праект пачыналі ствараць учорашнія выпускнікі тэхвуза, якія знайшлі незанятую нішу. Bamboo Group увайшлі туды як інвестары і паступова поўнасцю яго перапрацавалі. Як казаў Уладзіслаў Герчыкаў, паступова Знай.бай ператварыўся ў платформу e-сэрвісаў — ён змясціў у сабе і часопісы, і дзённікі, і генератары тэстаў і раскладу, а таксама набор сэрвісаў, якія палягчаюць працу ўсім — ад вучня да міністра. Так што сёння да праекта не маюць дачынення ні Панцялейка, ні верагодна Савасцьянчык.

Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя пра Віталія Панцялейку, пішыце ў @motolko_bot або праз форму для сувязі.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Колькі каштуюць падораныя Лукашэнку аўтамабілі? Расследаванне BYPOL
Наступны матэрыял
«Крывавы беларускі калій»: Як Беларуськалій сфальсіфікаваў выбары на карысць Лукашэнкі

Iншыя матэрыялы