У рэдакцыю motolko.help пішуць пра маштабныя вырубкі лясоў пад Светлагорскам, Мазыром, Наваполацкам, Ляхавічамі, Лагойскам, Уздой і ў многіх іншых раёнах.
З 2018 года ў Беларусі дзейнічае забарона на вываз з краіны лесу-кругляка. Каб атрымаць дазвол на экспарт, патрэбны асабісты подпіс Аляксандра Лукашэнкі, і падобна, што найбуйнейшы экспарцёр лесу ў Беларусі — «Беллесэкспарт» яе атрымаў. Глядзіце самі.
Экспарт лесу-кругляка за апошнія 5 гадоў:
- 2016 год — € 91,5 млн.
- 2017 год — € 82,3 млн.
- 2018 год — € 3 млн.
- 2019 год — € 6,8 млн.
- 10 месяцаў 2020 года — $ 18,6 млн.
У параўнанні з 2018-ым годам экспарт лесу-кругляка павялічыўся ў 15 разоў. Таксама нідзе не адзначана, колькі лесу вывезлі ў Кітай, бо толькі тэндэраў на транспартна-экспедыцыйныя паслугі па вываз 62,8 тысяч метраў кубічных піламатэрыялаў у гэтую краіну адбылося на суму $4,5 млн. Ёсць інфармацыя пра тое, што яшчэ ў канцы 2020 года лясгасы выканалі норму 2021 года ў парыхтоўцы лесу-кругляка. Такі тэмп нарыхтоўкі выклікаў рост цаны на лес-кругляк унутры краіны ў 2 разы.
Таксама нам пішуць, што некаторыя фірмы экспартуюць кругляк, як «затачоныя калы». Але падобна, што хтосьці забарону на вываз лесу ўсё ж негалосна адмяніў.
Маштабы вырубкі за апошні год добра бачныя на сайце Global Forest Watch, таксама іх можна паглядзець на беларускім стартапе OneSoil: выбіраеце вобласць і калі бачыце карычневыя плямы на карце — значыць там прайшлі вырубкі.
Лес у Беларусі сякуць па так званаму лесаўпарадкаванню, якое праходзіць раз у 10 гадоў. У 2017 годзе быў прыняты новы лясны кодэкс, які на 20% павялічыў плошчу лясоў, якія можна высечы.
Магчыма, мы назіраем вынікі новага ляснога кодэкса 2017 года, які і знішчае лясы.
На якой падставе ідзе вырубка ў прыродаахоўных запаведніках?
У пачатку студзеня мы ўжо распавядалі пра тое, што высечка лясоў ідзе таксама ў нацыянальных парках пад кіраваннем УПД, але нам паведамілі, што высечкі ідуць і ў іншых заказніках:
Яшчэ ў тым годзе вельмі шмат высеклі ў Кайкоўскім заказніку, але ў асноўным гэта ў глыбіні лесу, напэўна, каб з дарогі не было відаць.
Слонімскі біялагічны заказнік. Высякаецца лес кавалкамі ў цэнтры. З дарогі не відаць, але паглыбляючыся ў лес, карціна вельмі сумная.
Налібоцкая пушча. Унутры ўвесь лес раскурочаны, лесавозы ходзяць туды-сюды, лясныя дарогі і дарожкі разбітыя. Караед? Самі ведаеце, дзе ён.
Атрымліваецца, што ўлада «ўзаконіла» высечку і дала магчымасць набліжаным секчы, дзе хочуць? А як працуе схема экспарту?
Кітайскі контрагент купляе лес і/або дошкі ў беларускай фірмы. Робяцца ўсе неабходныя дакументы і вывозіцца, у асноўным, па чыгунцы і морам.
У выпадку з морам, кантэйнеравоз прыязджае на загрузку, усё апускаецца ў кантэйнер і ён з’язджае ў Клайпеду. Там кантэйнер ставяць у порт, потым на карабель.
У выпадку з чыгункай напрамую ў Кітай, перавозчык прыганяе кантэйнер па чыгунцы або на кантэйнеравоз на загрузку. Груз прывозяць на чыгуначную станцыю (дапусцім, Калядзічы), дзе фармуецца склад з 41-53 кантэйнераў і адпраўляецца ў Кітай.
Працаваў на марскіх перавозках. Асабіста бачыў чыгуначныя пляцоўкі, заваленыя лесам-кругляком ў Літве. Пытаўся, адкуль ён, таму што ў Літве лесу няма. Адказвалі, што гэта беларускі. Здзівіўся, таму што вываз кругляка забаронены. На што мне самі літоўцы даслалі наш беларускі закон, у якім прапісаныя кампаніі, якім вываз кругляка дазволены. Піламатэрыял — гэта залатая жыла. Ідзе на Кітай дзесяткамі, можа і сотнямі кантэйнераў у месяц.
По словам другого источника, знакомого с Беларусской универсальной товарной биржей (БУТБ), там может действовать следующая схема. Все продавцы и покупатели знают друг друга и созваниваются во время торгов, хотя все должно быть анонимно. Продавцы выставляют лот с древесиной плохого качества (тонкие стволы), соответственно покупатель официально платит маленькую сумму. Но ему загружают вагон деловой древесины (толстые стволы), лишь сверху закрывают древесиной плохого качества.
Важно отметить, что пиломатериалы на экспорт нельзя продавать напрямую: только через БУТБ или через спецэкспортера, которым и является «Беллесэкспорт». Этим активно пользуются некоторые предприниматели из стран Балтии.
Источник, знакомый с ситуацией, рассказал на условиях анонимности некоторые детали: «Много людей из стран Балтии участвуют в этом бизнесе. Одни и те же владельцы открывают компании в Беларуси и у себя. Схема такая: в Беларуси дешево покупается или пилится кругляк, затем на своих же делянках распускается на брус и/или доски, выставляется на БУТБ. Дальше эстонцы или латыши покупают сами у себя на БУТБ пиломатериалы, везут в страны Балтии. Там или перегружают, или просто без перегрузки меняют документы, пишут новую CMR и продают в Нидерланды, Испанию и т.д. Бывает, что делают какую-то обработку у себя: досушивают или строгают, но чаще всего это просто тот же лес. Для примера парочку таких крупных организаций: Витебская лесопилка, в Полоцке крупное предприятие, в Россонском районе – д. Клястицы и парочка еще в Борисовском районе».
Па словах іншага чалавека, знаёмага з Беларускай універсальнай таварнай біржай (БУТБ), там можа дзейнічаць наступная схема. Усе прадаўцы і пакупнікі ведаюць адно аднаго і стэлефаноўваюцца падчас таргоў, хоць усё павінна быць ананімна. Прадаўцы выстаўляюць лот з дрэвам дрэннай якасці (тонкія ствалы), адпаведна пакупнік афіцыйна плаціць маленькую суму. Але яму загружаюць вагон дзелавой драўніны (тоўстыя ствалы), толькі зверху пакрываюць дрэвам кепскай якасці.
Важна адзначыць, што піламатэрыялы на экспарт нельга прадаваць наўпрост: толькі праз БУТБ або праз спецэкспарцёра, якім і з’яўляецца «Беллесэкспарт». Гэтым актыўна карыстаюцца некаторыя прадпрымальнікі з краін Балтыі.
Чалавек, знаёмы з сітуацыяй, распавёў на ўмовах ананімнасці некаторыя дэталі: «Шмат людзей з краін Балтыі ўдзельнічаюць у гэтым бізнэсе. Адныя і тыя ж уладальнікі адкрываюць кампаніі ў Беларусі і ў сябе. Схема такая: у Беларусі танна купляецца ці пілуецца кругляк, затым на сваіх жа дзялянках распускаецца на брус і/або дошкі, выстаўляецца на БУТБ. Далей эстонцы ці латышы купляюць самі ў сябе на БУТБ піламатэрыялы, вязуць у краіны Балтыі. Там ці перагружаюць, або проста без перагрузкі мяняюць дакументы, пішуць новую CMR і прадаюць у Нідэрланды, Іспанію і г.д. Бывае, што робяць нейкую апрацоўку ў сябе: дасушваць або стругаюць, але часцей за ўсё гэта проста той жа лес. Для прыкладу парачку такіх буйных арганізацый: Віцебская лесапільня, у Полацку буйное прадпрыемства, у Расонскім раёне — вёска Клясціцы і парачка яшчэ ў Барысаўскім раёне».
Дарэчы, адна з найстарэйшых дрэваапрацоўчых кампаній — «Інтэрфорэст», належыць бізнэсоўцу Мікалаю Вараб’ю, звязанага з Аляксандрам Лукашэнкам. Нафтагазаправод ва Украіне, які належаў Вараб’ю, быў нацыяналізаваны. Нядаўна, са слоў мясцовых, ён набыў старую лесапільню на ўездзе ў Расоны.
Да ўсяго іншага, паведамляюць, што па ўсёй краіне актыўна ідзе праектаванне і будаўніцтва пялетных заводаў і ўстаноўка ліній па вытворчасці паліўных гранул: Клічаў, Сянно, Паставы, Аршанскі раён, Баранавіцкі раён, Пружанскі раён. Магчыма, іх масава будуюць, бо не ўсе могуць атрымаць дазвол на экспарт кругляка.