З Беларусі ў ЕС праз Кыргызстан: як у Еўрасаюз пастаўляюць падсанкцыйныя беларускія піламатэрыялы і пры чым тут кыргызстанскія сертыфікаты?

informupack.ru
6 хв.

На русском языке: Из Беларуси в ЕС через Кыргызстан: как в Евросоюз поставляют подсанкционные беларусские пиломатериалы и при чём тут кыргызстанские сертификаты?

У сакавіку 2022 г. ЕС увёў санкцыі на беларускую прадукцыю пад кодам 44 куды ўваходзяць: пілаваны брус, дошкі, фанера, ДСП, драўняныя пелеты і брыкеты . Пасля пачатку іх дзеяння, пастаўкі драўніны з Беларусі ў ЕС упалі больш чым у 30 разоў, а вось экспарт драўніны ў Еўрасаюз з Казахстана вырас у 74 разы, а з Кыргызстана — прыкладна ў 18 тысяч разоў, і гэта не памылка друку.

Беларускі расследвальніцкі цэнтр апублікаваў расследаванне, як беларуская прадукцыя з драўніны працягвае трапляць у ЭЗ. Так-так, нягледзячы на ўведзеныя санкцыі.

З Беларусі ў ЕС праз Кыргызстан: як у Еўрасаюз пастаўляюць падсанкцыйныя беларускія піламатэрыялы і пры чым тут кыргызстанскія сертыфікаты?

Даследчыкі высветлілі, што беларускія вытворцы піламатэрыялаў могуць гэтыя рэстрыкцыі абысці, і ў гэтым ім дапамагае цэлы спіс розных кампаній. Напрыклад, кыргызстанская фірма «Сертыфікат КейДжы». Адзін з яе сузаснавальнікаў Алег Нарчук — гэта былы супрацоўнік Дзяржстандарту. Яны дапамагаюць беларускім вытворцам піламатэрыялаў атрымліваць на сваю прадукцыю кыргызстанскія сертыфікаты, з якімі можна без праблем прайсці мытню ЕС. Аднак Нарчук, само сабой, адмаўляе такую дзейнасць.

«Мы працуем строга ў адпаведнасці з літарай закона. Мы не падрабляем ніякія дакументы», — сказаў ён.

Але ж такая кампанія не адна? Вядома, не

БРЦ знайшоў яшчэ як мінімум 6 фірм, якія па фальшывых дакументах пастаўляюць беларускую прадукцыю ў ЕС, сярод іх: «Агра Кейджы», «СК Гранд» і «Адміт».

Пад выглядам кліента, журналісты звязаліся з прадстаўніком «Агра Кейджы» і той прызнаўся, што раней «Агра Кейджы» вазіла пелеты ў Еўропу «фурамі», а зараз будзе вазіць «вагонамі». Але калі БРЦ звярнуліся ў кампаніі па афіцыйным каментары, то яны сталі адмаўляць, што возяць беларускія піламатэрыялы па фальшывых дакументах.

Розныя пелеты і дошкі з РБ трапляюць, напрыклад, у Польшчу і Літву. У апошняй да гандлю кантрабандай можа мець дачыненне кампанія «Vivalsa». Раней яна прадавала пелеты з РФ, але пазней пачала пастаўляць нібыта «кыргызстанскую і казахстанскую» прадукцыю. У размове дырэктар і саўладальнік «Vivalsa» Саўлюс Гірчыс прызнаўся, што гэтыя пелеты — з Беларусі.

Больш падрабязна з расследаваннем можна азнаёміцца тут.

Папярэдні матэрыял
«З нуля да 150 000 тон у месяц»: Кампанія Вараб'я ў абыход санкцый экспартавала ў Эстонію рэкордную колькасць нафтапрадуктаў

Iншыя матэрыялы