Сёння, 11 сакавіка, адбудзецца сусветная прэм’ера спектакля Belarus Free Theatre паводле рамана беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы».
Спектакль можна будзе паглядзець анлайн у 22:45 па беларускім часе.
Трансляцыя спектакля адубдзецца тут.
Партрэты беларускіх, украінскіх і расійскіх палітвязняў на кожным месцы для гледачоў лонданскага Barbican Theatre
«Сабакі Еўропы» — раман пра чалавечую і нацыянальную адзіноту, пра ілюзіі — пра дзяржаву, якой не патрэбна мінулае і якая ўпэўнена, што ў яе сілах адмяніць будучыню, пра дыктатуру слова, ускраіны імперыі і яе еўрапейскую тугу.
Акрамя некалькіх пісьменніцкіх прэмій, Альгерд Бахарэвіч атрымаў за «Сабак Еўропы» адну зусім незвычайную ўзнагароду – спецыяльна для яго заснаваную Чытацкую прэмію, якую ўдзячныя прыхільнікі ўручылі яму за тое, што ён «падняў сучасную беларускую літаратуру на зусім новы ўзровень».
На русском языке:
11 марта состоится мировая премьера спектакля Belarus Free Theatre «Собаки Европы»