TASR/AP
3 хв.

In English: The 13th convoy of PMC Wagner right now is moving along the M5 highway
На русском языке: 13-я колонна ЧВК «Вагнер» прямо сейчас едет по М5

У дадзены момант па трасе М5 ад Бабруйска ў напрамку Асіповічаў рухаецца 13-я калона наймітаў ПВК «Вагнер», якая налічвае як мінімум 80 адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

У калоне прысутнічаюць бронеаўтамабілі «Шчука» («Чакан»), бензавозы, ПАЗ, аўтобусы, КамАЗы тэнтаваныя і бартавыя, фуры і Уралы, пікапы і легкавыя аўто, некалькі тралаў, грузавік з маніпулятарам і баханкі.

13-я калона ПВК «Вагнер» прама цяпер едзе па М5

Характэрна, што некаторыя бронеаўтамабілі рухаюцца са змененай задняй часткай – у выглядзе КУНГа, на які нанесены крыж, як санітарная машына. Таксама ў калоне быў заўважаны шэры аўтобус з чырвона-зялёным спалучэннем кветак лукашыстаў і іх гербам.

Машыны рухаюцца на нумарах ЛНР ці РФ, у суправаджэнні ДАІ. У дадзены момант калона праязджае Асіповічы і далей, як і ўсе папярэднія, сыдзе ў напрамку хустачнага лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль.

Калі вы бачылі/ведаеце нешта пра гэтую ці іншую калону ПВК «Вагнер» у Беларусь, просьба пісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.

Папярэдні матэрыял
Уся мяжа Беларусі з ЕС можа быць закрытая ў выпадку «сурʼёзнага інцыдэнту» з ПВК «Вагнер»
Наступны матэрыял
Адзін з БТР «Чакан» быў з украінскімі нумарамі

Iншыя матэрыялы