РИА Новости
3 хв.

In English: The 14th convoy of PMC Wagner arrived in Belarus
На русском языке: 14-я колонна ЧВК «Вагнер» прибыла в Беларусь

14-я калона наймітаў Прыгожына ў гэты момант рухаецца па трасе М5 ад Асіповічаў у напрамку лагера ў в. Цэль.

14-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь

У калоне каля 15 машын, большасць – гэта фуры, якія перавозяць буйныя жалезныя кантэйнеры, падобныя на марскія. Частка з кантэйнераў выглядаюць пераабсталяванымі пад іншыя патрэбы. Што менавіта перавозіцца ў кантэйнерах, невядома. Акрамя фур у калоне таксама едзе аўтобус і пары пікапаў.

Характэрна, што ўсе нумары ў машын зняты або заклеены.

Калі вы бачылі/ведаеце нешта пра гэтую ці іншую калону ПВК «Вагнер» у Беларусь, просьба пісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.

Папярэдні матэрыял
На вайне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік
Наступны матэрыял
Верталёты ВПС РБ заляцелі ў Польшчу, а Лукашэнка ўжо 3 дні ў Віскулях: што адбываецца на польскай мяжы?

Iншыя матэрыялы