Паводле «Беларускі Гаюн», цягам лістапада ў Беларусь зайшлі не менш за 148 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» і 3 разведвальныя дроны невядомага тыпу. Дроны заходзілі ў Беларусь 1, 2, 3, 4, 5, 6, 10, 11, 12, 13, 14, 16, 19, 20, 22, 24, 25, 26, 27 і 28 лістапада.
151 дрон за лістапад зайшоў у Беларусь / Беларускі Гаюн
У лістападзе зафіксавана па меншай меры тры выпадкі збіцця «шахедаў» сіламі СПА УС РБ над Мазырскім раёнам, гэта адбылося 24 і 26 лістапада. Інфармацыі аб пашкоджаннях або ахвярах на зямлі ў выніку падзення дронаў не з’яўлялася.
З 151 БПЛА за месяц:
- 82 вярнуліся ва Украіну і Расію;
- 66 зніклі;
- 3 збіты СПА УС РБ.
За 24-25 лістапада быў пастаўлены сутачны рэкорд па колькасці заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны. Тады за содні заляцела 38 дронаў, што з’яўляецца абсалютным сутачным рэкордам за ўсю гісторыю маніторынгу.
На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расійскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.