5-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь: у ёй мінімум 90 машын

прапагандысцкія памыйніцы
5 хв.

In English: The 5th convoy of PMC Wagner arrived in Belarus: it includes over 90 vehicles
На русском языке: 5-я колонна ЧВК «Вагнер» прибыла в Беларусь: в ней минимум 90 машин

За дзень у Беларусь прыбыла другая калона з наймітамі Прыгожына. Па нашых дадзеных, у ёй ад 90 да 100+ адзінак тэхнікі, яна буйнейшая, чым папярэдняя, заўважаная сёння раніцай. Калона рухаецца па маршруце ад мяжы з РФ (КПП Дубавічка) па трасе Р43 і далей М5 у напрамку Асіповічаў.

5-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь: у ёй мінімум 90 машын

У дадзены момант, па нашых дадзеных, калона зʼязджае з трасы М5 у в. Мэта, дзе знаходзіцца лагер ПВК «Вагнер». Машыны ў калоне перамяшчаюцца на нумарах т.зв. «ЛНР», радзей т.зв. «ДНР» і РФ, часам увогуле без нумароў.

На кожнай з машын у бягучай калоне прыклеены ліст паперы з нумарам. Сярод тэхнікі заўважаны: «буханкі», пікапы з адкрытымі багажнікамі, некалькі пасажырскіх аўтобусаў, фуры, легкавыя аўто (Лады і KIA), пару бензавозаў і Уралы з прычэпамі. Калона рухаецца ў суправаджэнні ДАІ РБ.

5-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь: у ёй мінімум 90 машын

Фатаграфіі 5-й калоны ПВК «Вагнер», якая прыбыла ў Беларусь, апублікаваў адзін з расійскіх правайных каналаў. На машынах прымацаваны белыя лісты з лічбамі. Судзячы па ўсім, гэта нумарацыя машын у калоне. Таксама відаць, што машыны перасоўваюцца альбо на нумарах так званай «ЛНР», альбо ўвогуле без нумароў.

Калі вам штосьці вядома аб перамяшчэнні калоны ПВК «Вагнер», просьба напісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.

Папярэдні матэрыял
У Еўрапарламенце заклікаюць выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі: «З краіны ўцяклі 300 000 чалавек»
Наступны матэрыял
У Беларусі ўжо мінімум 2000 наймітаў ПВК «Вагнер»

Iншыя матэрыялы