Абвясціла галадоўку затрыманая кіраўніца незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольга Брыцікава

Наша Ніва
3 хв.

На русском языке: Объявила голодовку задержанная глава независимого профсоюза «Нафтан» Ольга Бритикова

Па папярэдніх дадзеных, гэта адбылося яшчэ 8 лістапада, сама Вольга з 3 лістапада адбывае 15 сутак у ІЧУ Наваполацка.

Як паведамляюць крыніцы, пры аб’яўленні галадоўкі Вольга напісала адпаведную заяву на імя начальніка ІЧУ.

Прычына галадоўкі звязана з парушэннем яе правоў, а таксама ў адмове супрацоўнікаў ІЧУ ў прыняцці для яе перадач ад сваякоў. Самі супрацоўнікі матывуюць сваю адмову палітычным артыкулам абвінавачання. Гэтую ж інфармацыю пацвярджае і выданне «Зеркало».

Нагадаем, што 10 лістапада затрымалі сына Вольгі Брыцікавай – Ягора. Ён вярнуўся з войска і прадстаўляў інтарэсы маці на судзе. Пазней яго адпусцілі.

Вольга Брыцікава адсядзела 75 сутак і выйшла на волю ў траўні. Нядаўна яе зноў затрымалі на 15 сутак.

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка наведаў «Амкадор-КЭЗ» (былы Каханоўскі экскаватарны завод) у Талачынскім раёне
Наступны матэрыял
«Макдональдс» у Беларусі становіцца «Вкусно – и точка»

Iншыя матэрыялы